Што да сінтаксічных і лексіка-сінтаксічных варыянтаў, то іх звычайна нельга адлюстраваць у загалоўку. Таму яны прыводзяцца ўнутры слоўнікавага артыкула паўтлустым (як і ў загалоўку) шрыфтам. Напры- клад, у артыкуле У сям'і не без вырадка пасля загаловачнай прыказкі ідзе яе апісанне (семантычная характарыстыка з паказам сінанімічных сувя- зей) і ілюстрацыйны матэрыял, а затым даецца сінтаксічны варыянт Ся- м'я не без вырадка, які таксама ілюструецца адпаведнымі прыкладамі. Па- раўн. таксама: загаловачная прыказка Калі заб'еш бабра, то не будзе табе дабра і варыянт Хто заб'е бабра, не будзе мець дабра. Варыянты, уключаныя ў загаловак або пададзеныя ўнутры слоўніка- вага артыкула, прыводзяцца і на адпаведным месцы агульнага алфавіта з адсылкай да асноўнай (зыходнай) формы. Напрыклад: Адвага гарады бярэ. Гл. Смеласць (храбрасць, адвага) гарады бярэ. Аўчына вырабу не варта. Гл. Не варта шкурка вырабу. Ашуканствам можна свет прайсці, але назад не вернешся. Гл. Маной (ня- праўдай. хітрасцю, круцельствам) свет пройдзеш, а назад не вернешся. Не злоўлены — не злодзей. Гл. Не злавіў (не ўзяў) за руку, не кажы што злодзей. Факультатыўная частка прыказкі бярэцца ў ломаныя дужкі: За аднаго бітага двух нябітых даюць. Старасць не радасць а горб не карысць. У дачыненні да загаловачных прыказак, якія пачынаюцца з факуль- татыўнага слова, таксама выкарыстоўваецца сістэма адсылак: Лыжка дзёгцю псуе бочку мёду. Гл. Адна лыжка дзёгцю псуе бочку мёду. С е м а н т ы ч н а я, с і т у а т ы ў н а я і с т ы л і с т ы ч н а я х а р а к т а р ы с т ы к а. Прыказкі паводле іх семантыкі, як ужо гавары- лася ў «Прадмове», падзяляюцца на тры групы і ў гэтай сувязі тлумачацца з улікам іх сэнсавай матываванасці. Пераважная большасць прыказак рэалізуецца толькі з пераносным сэнсам, а таму мае патрэбу ў растлумачэнні іх сэнсавага зместу. Паколькі прыказкі структурна арганізаваныя як сказ, то іх тлумачэнне ажыццяўля- ецца таксама праз сказ, просты ці складаны. Напрыклад, прыказка Быць бычку на вяровачцы тлумачыцца так: 'прыйдзецца расплачвацца за што-н., адчуць непрыемнасці'. Прыказка Колькі ваўка ні кармі, ён у лес глядзіць, утвораная па структурнай схеме складанага сказа, атрымлівае такое тлу- мачэнне: 'як ні старайся перамяніць сутнасць чалавека, яго прывычкі, якасці, яны абавязкова праявяць сябе'. У некаторых выпадках прыказка са структурай простага сказа вымагае семантычнай характарыстыкі ў фо- рме складанага сказа, напрыклад: Ваўка ногі кормяць — 'каб пракарміцца, трэба шукаць харчы, турбавацца, а не сядзець на адным месцы'. Прыказкі, у якіх адны словы пераасэнсаваліся, а другія захоўваюць сваё літаральнае значэнне, маюць патрэбу ў тлумачэнні толькі пераасэн- саваных слоў. Так, сэнсавы змест прыказкі П'янаму / мора па калена перадаецца з выкарыстаннем першага слова ў яго прамым значэнні: 'п'я- наму нічога не страшна, нічога не значыць'. Прыказкі трэцяй групы не патрабуюць тлумачэння, бо іх кампаненты рэалізуюцца з прамым значэннем. Не тлумачацца, напрыклад, такія пры- казкі: Брат любіць сястру багатую, а мужык жонку здаровую; Вучыцца ніколі не позна; Госць на парог — радасць у хату. Некалькі прыказак, уключаных у Слоўнік, маюць не адно, а два зна- чэнні. Кожнае значэнне аддзяляецца парадкавай лічбай і, апрача першага, даецца з чырвонага радка. Паслядоўнасць размяшчэння значэнняў абу- моўліваецца лагічнай сувяззю паміж імі. Першае значэнне звычайна кан- 16
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

забе, забеш, пянаму, сямі
15 👁