кратнае, літаральнае, вынікае з прамых значэнняў састаўных частак пры-
казкі; другое ж — абстрактнае, пераноснае. Напрыклад, прыказка Пешы
коннаму не таварыш у яе першым значэнні не патрабуе тлумачэння, а яе
другое значэнне — 'людзей, розных па характары, сацыяльным станові-
шчы і пад., нішто не можа аб'яднаць'. Параўн. таксама такія прыказкі:
Галоднай куме хлеб наўме; Дзвюм смерцям не бываць, а адной не мінаваць;
Дзе п 'юць, там і льюць; Пераначуем, болей пачуем; Што пасееш, то і па-
жнеш.
У многіх выпадках, апрача семантычнай (лагічнай) характарыстыкі,
узнікае неабходнасць даваць і сітуатыўную характарыстыку, г. зн. раскры-
ваць сітуацыю, у якой ужываецца пэўная прыказка. Сітуатыўная харак-
тарыстыка пачынаецца са слоў: «Кажуць пра...», «Кажуць, калі...», «Ка-
жуць таму...», «Кажуць у апраўданне...», «Гаворыцца ў адказ...», «Гаворыц-
ца як прапанова...» і інш. Так, тлумачальная частка прыказкі Ад ліха ціха,
а дабра не чуваць складаецца з семантычнай і сітуатыўнай характарыстыкі:
Нічога асаблівага, ні дрэннага, ні добрага, не чуваць. Жартаўлівы адказ на
пытанне: «Што новага?» ці «Што чутно?» Калі прыказкі ўжываюцца
толькі ў прамым значэнні і не патрабуюць лагічнай характарыстыкі, то
яны нярэдка суправаджаюцца сітуатыўнай характарыстыкай:
Абедаў, а жывот не ведаў. Кажуць пра дрэнную яду, калі хто-н. не пад'еў.
Будзеш усё ведаць, хутка (скора) пастарэеш (састарышся, стары
зробішся). Гаворыцца, часцей з незадавальненнем, як уніклівы адказ на пы-
танне суразмоўніка.
Шмат якія прыказкі атрымліваюць стылістычную (экспрэсіўна-ацэнач-
ную) характарыстыку (тыпу: іранічна, жартаўліва, з адабрэннем, з неада-
брэннем, з незадавальненнем і інш.). Нярэдка яна ўключаецца ў сітуатыў-
ную характарыстыку («Гаворыцца жартаўліва пра...»). Напрыклад, пры-
казка
Абяцанкі-цацанкі,
а
дурню
радасць
мае
такую
сітуатыўную
і
стылістычную характарыстыку: Кажуць іранічна ці з неадабрэннем, калі не
вераць у хуткае выкананне кім-н. дадзеных ім абяцанняў.
У тлумачальную частку слоўнікавага артыкула ўваходзіць і адлюстра-
ванне сінанімічных сувязей паміж прыказкамі. Калі прыказка мае сіно-
німы, то яны прыводзяцца ў канцы тлумачальнай часткі пасля скарачэн-
ня Сін. (сінонімы). Напрыклад:
Адзін у полі не воін. Аднаму чалавеку, у адзіночку цяжка дабіцца чаго-н.,
справіцца з чым-н. Часцей ужываецца як апраўданне чыйго-н. бяссілля, без-
дапаможнасці. Сін.: Адзін і ў кашы няспорны; Адна галавешка і ў печы тлее;
Адной рукой і вузла не завяжаш.
І л ю с т р а ц ы й ны м а т э р ы я л. Расказваючы пра сваё ўражан-
не пры чытанні далеўскага зборніка прыказак, В.Бялоў зазначае: «Пры-
казкі, многімі тысячамі сабраныя разам, у адзін каземат, неяк не іграюць,
можа, нават перашкаджаюць адна адной. Ім цесна ў кнізе, ім няма чым
дыхаць. Яны жывуць толькі ў кантэксце, у стыхіі няпрыказкавай мовы.
Якой жывой, паўнакроўнай становіцца кожная (нават заняпаленькая)
прыказка ў бытавых абставінах, у гутарковай мове».
Паказаць жыццё прыказкі ў маўленні, у кантэксце — адна з задач тлу-
мачальнага слоўніка прыказак. Таму прыклады-цытаты тут выступаюць як
неад'емная частка слоўнікавага артыкула, як дадатковы сродак сэнсавай і
іншай інфармацыі.
Сэнсавы змест, сітуатыўная і стылістычная характарыстыка прыказкі і
яе рэалізацыя ў кантэксце звычайна ілюструюцца чатырма цытатамі з тво-
19 Белов В. Лад: Очерки о народной эстетике. М., 1982. С. 232.
17
Дадатковыя словы
абяднаць, неадемная, падеў
13 👁