раў беларускіх пісьменнікаў ці з перыёдыкі. Калі прыказцы ўласцівы такія з'явы, як варыянтнасць ці факультатыўнасць, то колькасць ілюстрацый- ных прыкладаў адпаведна павялічваецца. Скарачэнні ў цытатах абазначаюцца дзвюма кропкамі (..). Часам пры цытаванні выкарыстоўваюцца квадратныя дужкі. Імі адзна- чаюцца ўстаўкі асобных слоў (звычайна гэта назвы дзейных асоб, замене- ныя ў тэксце асабовым ці прыналежным займеннікам). У квадратных дужках даецца таксама імя дзейнай асобы, якой належыць рэпліка з дра- матургічнага твора. Калі прыказка не ўскладнена варыянтнасцю ці факультатыўнымі кам- панентамі, то ілюстрацыі размяшчаюцца ў храналагічным парадку. У іншых выпадках парадак падачы прыкладаў-цытат звязаны з паслядоўным адлюстраваннем формы загаловачнай прыказкі. Прыклады, у якіх пры- казка выкарыстана ў скарочаным выглядзе — з недагаворваннем яе апо- шняй часткі, падаюцца пасля ілюстрацый, дзе прыказкі ўжыты ў най- больш тыповай форме. У «Прадмове» ўжо гаварылася, што ў мастацкіх і публіцыстычных тэ- кстах сустракаюцца індывідуальна-аўтарскія варыяцыі прыказак, звычай- на абумоўленыя мастацкімі мэтамі або асаблівасцямі вершаванага маўлен- ня. Такі магчымы спосаб рэалізацыі прыказак таксама адлюстроўваецца ў слоўнікавым артыкуле. У ім следам за прыкладамі-цытатамі, у якіх пры- казкі выкарыстаны нарматыўна, з абзаца за знакам зорачкі (*) даюцца індывідуальна-аўтарскія ўжыванні прыказак у змененай форме. Д а в е д а ч н а я ча с т к а. Тут амаль ва ўсіх выпадках адзначаецца, у якіх парэміялагічных зборніках (гл. «Спіс скарачэнняў») фіксуецца зага- ловачная прыказка ці яе варыянты. Калі ў некалькіх зборніках прыказка пададзена ў аднолькавай форме, то перавага аддаецца аднаму зборніку, храналагічна больш ранняму. У даведачнай частцы зрэдку ёсць звесткі, з якой мовы запазычана або скалькавала загаловачная прыказка. Часам даюцца звесткі гістарычна- этымалагічнага характару (гл., напрыклад, артыкул Апетыт прыходзіць у час яды). Многія прыказкі дапускаюць свабодную перастаноўку сваіх кампанен- таў (Адна бяда не ходзіць —Бяда адна не ходзіць), ужываюцца ў некалькіх варыянтах, маюць факультатыўныя словы. Усё гэта абцяжарвае знахо- джанне шматлікіх прыказак у Слоўніку. Таму, каб палегчыць пошукі той ці іншай прыказкі, у канцы Слоўніка прыводзіцца а л ф а в і т ны п е - р а л і к с л о ў (за выключэннем службовых), якія ўваходзяць у загало- вачныя прыказкі або ў іх варыянты, пададзеныя ўнутры слоўнікавых артыкулаў. Карыстаючыся ім, можна знайсці любую з апісаных прыказак, ведаючы хоць бы адзін яе кампанент. Пры кожным з гэтых слоў прыво- дзяцца ў алфавітнай паслядоўнасці ўсе прыказкі, у якіх яно сустракаецца. Слова даецца ў яго зыходнай форме: назоўнікі — у назоўным склоне адзіночнага ліку; прыметнікі — у назоўным склоне адзіночнага ліку мужчынскага роду; лічэбнікі і займеннікі — адпаведна назоўнікам і пры- метнікам; дзеясловы, дзеепрыметнікі і дзеепрыслоўі — у неазначальнай форме. Суплетыўныя формы (тыпу: браць — узяць) і трывальныя пары дзеясловаў (шанцаваць — пашанцаваць) прыводзяцца на сваім алфавітным месцы. У алфавітны пералік уключаны і словы, якія па-за пэўнай прыказкай не ўжываюцца (боляча, военка, здрова і інш.). Калі паміж зыходнай і вытворнымі формамі ёсць значныя разыхо- джанні, то даюцца адсылкі да слова ў яго зыходнай форме, напрыклад: Будзе. Гл. быць; Каму. Гл. хто; Мяне. Гл. я; Нам. Гл. мы; Сабой. Гл. сябе. 18
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявы
11 👁