чанага ці складаназалежнага сказа, звязваючыся з папярэдняй часткай пры дапамозе злучнікаў: 1) Такія людзі заўсёды лезуць на ражон, а б ер а - ж о н а г а і бог б е р а ж э (У. Дамашэвіч. Дарожная гісторыя); 2) Глыбока запала ў душу пачутае на вёсцы, што л а п а ць б о т у не п а р а (Я. Лецка. Дарога ў два канцы). У мастацкіх і публіцыстычных творах адным з найбольш пашыраных спосабаў уключэння прыказкі ў тэкст з'яўляецца папярэдняя спасылка на народную мудрасць звычайна са станоўчай яе ацэнкай. У такіх выпадках сінтаксічная канструкцыя ўяўляе сабой бяззлучнікавы складаны ці скла- даназалежны сказ, першая частка якога — уводна-ацэначная формула тыпу «нездарма ж людзі кажуць», «праўду людзі кажуць», «у.народзе ка- жуць»: І) Нездарма ж кажуць, што а х в о т а го рш з а ня в о лю (М.Ваданосаў. Надзеі і спадзяванні); 2) Праўду кажуць людзі: а д к л ад н е і д з е ў л ад (Л.Левановіч. Якар надзеі); З) У народзе кажуць: го- рка ч а с ам п р а ц а, ды х л е б ад я е с а л о д к і (І.Гурскі. Вецер веку); 4) Праўду кажуць, што г а р а з г а р ою н е с х о д з і ц ц а, а ч а л а в е к з ч а л а в е к ам а б а в я з к о в а с т р э н у ц ц а (Я.Васілёнак. Адзіночная камера). Уключэнне прыказак у тэкст даволі часта ажыццяўляецца пры дапа- мозе іншых слоўных стылеўказальных агаворак (тыпу: «кажуць», «як ка- жуць», «як гаворыцца», «як той казаў», «і праўда ж» і г.д.). Некалькі пры- кладаў: 1) Як кажуць, бог не в ы д а с ць — с в і нн я ін е з ' е с ць (І.Шамякін. Першы генерал); 2) Як той казаў, в ы ш э й с а м о г а с я б е не с к о ч ыш (К.Чорны. Зямля); 3) І праўда: п а с п я ш ы ш — л ю д з е й на с м я ш ыш (У.Ягоўдзік. Пугачова песня). У вельмі многіх выпадках перад ужытай прыказкай ідзе прамая спасы- лка на гэты фальклорны жанр, які называецца то прыказкай, то прымаў- кай. Сінтаксічная канструкцыя, утвораная такім чынам, — бяззлучнікавы складаны сказ, першая частка якога (са словам прыказка ці прымаўка) афармляецца па-рознаму: «Ёсць такая прыказка», «Прымаўка недарма га- ворыць», «Вось дзе пацвердзілася прыказка», «Правільна кажа народная прымаўка» і г.д. Напрыклад: 1) Ёсць такая прыказка: « А д з ін С ц я - п ан — з а ў с ё ды п а н, а к а л і і н я с т а ч а, дз і ц я не п л а ч а» (Я.Колас. На ростанях); 2) У нас нават прымаўка пайшла ў на- родзе: ш а в ец з а ў с ё ды б е з б о т а ў (К.Чорны. Ідзі, ідзі). Ана- лагічная спасылка можа быць і пасля папярэдне ўжытай прыказкі: «А д н а га л а в а до б р а, а дз в е ле п е й», — успомніў ён пры- казку (А.Якімовіч. Базылёў курган). Часам прыказка можа разрывацца па- бочнай канструкцыяй: « Н е ў з д ы х а й, — кажа беларуская прыказ- ка, — ч а г о н я м а, т о н я х а й» (Р.Мурашка. Салаўі святога Палікара). Гаворачы пра адрозненне прыказак ад фразеалагізмаў, нельга пакінуць па-за ўвагай і той факт, што прыказкі з'яўляюцца дэрывацыйнай базай фразеалагізмаў, што на іх аснове сфарміравалася каля сотні фразеа- лагічных адзінак. Зразумела, што крыніцай узнікнення фразеалагізмаў бываюць толькі прыказкі з поўнасцю ці часткова пераасэнсаванымі кам- панентамі. Скарачэнне кампанентнага складу прыказак і ўтварэнне на іх аснове фразеалагізмаў — адзін з жывых працэсаў, што адбываюцца ў мове. Для адных выслоўяў працэс эліпсацыі ўжо закончаны, яны ўжываюцца толькі ў скарочаным выглядзе (як фразеалагізмы): губа не дура (з прыказкі Губа не дура: знае, што прымае), і кнігі ў рукі (з прыказкі Пісьменнаму і кнігі ў рукі) і шмат іншых. Другія ж выкарыстоўваюцца і ў скарочанай форме (як фразеалагізм), і ў поўнай (як прыказка). Пры гэтым ужыванне выслоўя ў няпоўнай форме становіцца ўсё больш тыповым для сучаснай беларускай 10
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляецца, зяўляюцца
13 👁