дзейнік, мые — выказнік, руку — дапаўненне, значыць разбурыць прыка-
зку, ператварыць яе ў звычайнае спалучэнне слоў, абяссэнсіць яе, вытра-
віць з яе тое абагульненае, пераасэнсаванае, што замацавалася за ёй у
працэсе моўных зносін.
Прыказка Яйцо курыцу вучыць адрозніваецца ад папярэдняй тым, што
ў ёй два першыя кампаненты пераасэнсаваныя, а трэці мае прамое зна-
чэнне. Але і ў ёй яйцо (хоць і стаіць у форме назоўнага склону) не з'яў-
ляецца прадметам нашай думкі і, значыць, дзейнікам. Інакш кажучы, та-
кія прыказкі сінтаксічна непадзельныя. «Спроба сінтаксічнага члянення
або пераводзіць іх з іншасказальнага, вобразнага плана ў літаральны, або
ператварае прыказку, калі яна не мае літаральнага плана, у свабодны сказ
такога ж лексічнага складу».
4. Фразеалагізмы адрозніваюцца ад прыказак і па сваіх спалучальных
магчымасцях. Будучы структурным элементам сказа, фразеалагізм уступае
ў пэўныя сувязі і адносіны з іншымі словамі ці (значна радзей) фразеа-
лагізмамі. У залежнасці ад таго, як ажыццяўляецца лексіка-граматычная
спалучальнасць фразеалагізма са словамі, выдзяляюцца тры тыпы фразеа-
лагічных значэнняў: адносна свабоднае, валентна абмежаванае і кан-
структыўна абмежаванае.
Фразеалагізмы з адносна свабодным значэннем валодаюць семанты-
чнай самастойнасцю і таму не маюць патрэбы ў слоўных канкрэтызатарах
іх значэння. Спалучальныя магчымасці такіх фразеалагізмаў даволі шыро-
іая. Фразеалагізм бабіна лета можа ўжывацца, напрыклад, у такім акру-
жэнні: Стаяла бабіна лета (М.Капыловіч); Быў пачатак бабінага лета
(І.Дуброўскі); Адвячорак апошняй пары бабінага лета (В.Быкаў); Плыло па-
вуцінне бабінага лета (І.Шамякін).
Фразеалагізмы з валентна абмежаваным значэннем спалучаюцца са
строга акрэсленымі словамі. Напрыклад, фразеалагізм куры не клююць
'вельмі многа' ўступае ў кантакт толькі са словам грошай. Некаторыя фра-
зеалагізмы спалучаюцца з двума і больш словамі; напрыклад, прыслоўны
выраз на свае вочы, што значыць 'без пасрэднікаў, непасрэдна самому',
кантактуе
з
дзеясловамі-суправаджальнікамі
бачыць,
пераконвацца,
упэўнівацца.
Фразеалагізмы з канструктыўна абмежаваным значэннем рэалізуюцца
толькі ў пэўнай, акрэсленай канструкцыі, яны маюць абавязковую спалу-
чальнасць «справа». Паяснім гэта такім прыкладам: Дакуль жа вы будзеце
вадзіць за нос мяне? (С.Баранавых). Тут, як і ва ўсіх астатніх выпадках,
дзеяслоўны фразеалагізм вадзіць за нос ужываецца пры дзейніку са зна-
чэннем асобы і абавязкова дапаўняецца назвай аб'екта са значэннем
асобы ў вінавальным склоне. Менавіта такія ўмовы спалучальнасці з'яў-
ляюцца
нормай
функцыяніравання
для
гэтага
фразеалагізма з
кан-
структыўна абмежаваным значэннем.
Прыказкі ж, самі з'яўляючыся сказам, не абумоўлены якімі-небудзь
заканамернасцямі лексіка-граматычнай спалучальнасці са словамі свабо-
днага ўжывання. Будучы «гатовымі формуламі жыццёвых з'яў ці гатовымі
іх
характарыстыкамі»
(К.Крапіва),
прыказкі
свабодна
ўключаюцца
ў
тэкст. Найчасцей у гутарцы паміж суразмоўнікамі яны ўжываюцца як са-
мастойны сказ-рэ Гойка: І) —А не нарвёмся? За дротам ужо не пашкаду-
юць. Канец на месцы... — Б а я з л і в а м у і к о рч м я д з в е д зь
(В.Адамчык. Год нулявы); 2) — Куды яны дзеліся, тыя людзі? — Усё
б у д з еш
в е д а ц ь,
х у т к а
п а с т а р э еш (С.Грахоўскі. Руда-
бельская рэспубліка). Нярэдка прыказка выступае як частка складаназлу-
17 Жуков В.П. Словарь русских пословиц и поговорок С. 11.
9
Дадатковыя словы
абекта, зяў, зяўляючыся
13 👁