граматычна залежнага кампанента (пад бокам, на вачах, ні рыба ні мяса, і
ў хвост і ў грыву). Яшчэ адна група — фразеалагізмы са структурай сказа,
аднак амаль усе яны «маюць адкрытую (незамкнёную) структуру і патра-
буюць інфарматыўнай падтрымкі з боку моцна кіруемых слоў са значэн-
нем асобы, якая выступае ў ролі лагічнага суб'екта».
Гэта выразы тыпу: вочы на лоб лезуць у к а г о, душа не прымае ч ы я
ч а г о, пе с е н ь к а с п е т а чы я, к а г о, язык каля вушэй матля-
ецца ў к а г о, кашы не зварыш з к і м.
Калі цяпер звярнуцца да прыказак, го відавочна, што ўсе яны маюць
форму закончанага сказа, валодаюць і сэнсавай, і інтанацыйнай заверша-
насцю, служаць для перадачы закончанай інфармацыі. Разглядаючы пры-
казкі з боку іх структуры, можна сцвярджаць, што сярод іх ёсць амаль усе
вядомыя ў сінтаксісе тыпы простых і складаных сказаў. Вось прыклады
прыказак, структурна арганізаваных як просты двухсастаўны сказ: Адклад
не ідзе на лад; Да пары збан ваду носіць. Вельмі многія прыказкі маюць
структуру аднасастаўных сказаў у такіх разнавіднасцях, як абагульнена-
асабовы сказ (Кашы маслам не сапсуеш), безасабовы сказ (Да ўдачы не
трэба прыдачы), інфінітыўны сказ (Сілай не быць мілай). Значная частка
прыказак з'яўляецца той ці іншай разнавіднасцю складанага сказа. На
ўзор складаназлучаных сказаў аформлены, напрыклад, такія прыказкі:
Гара з гарой не сходзіцца, а чалавек з чалавекам заўсёды; Добрае далёка чу-
ваць, а дрэннае яшчэ далей. Структуру складаназалежнага сказа з рознымі
даданымі часткамі маюць такія.прыказкі: Ведае кошка, чыё сала з'ела; До-
бра смяецца той, хто смяецца апошні; Які куст, такі і адростак: Хто б
дзятла пазнаў, каб не яго доўгі нос; На тое і шчупак у моры, каб карась не
драмаў; Не кажы гоп, пакуль не пераскочыў; Дзе нянек многа, там дзіця бяз-
нога. Ёсць нямала прыказак са структурай бяззлучнікавых складаных ска-
заў: Лес сякуць — трэскі ляцяць; Сабака брэша — вецер носіць; Гультай за
работу — мазоль за руку. Многія прыказкі складаюцца больш чым з
дзвюх прэдыкатыўных частак: Узяўся за гуж, не кажы, што не дуж; Закон
што дышла, куды павярнуў, туды і выйшла; Скажы мне, хто твае сябры, і
я скажу, хто ты.
3. Істотныя адрозненні паміж фразеалагізмам і прыказкай назіраюцца
і ў сінтаксічна-функцыянальным плане. Фразеалагізмы, з'яўляючыся бу-
даўнічым элементам сказа, гэтак жа, як і словы, заўсёды функцыяніруюць
у ролі таго ці іншага члена сказа. Напрыклад, дзеяслоўныя фразеалагізмы
выступаюць звычайна ў ролі выказніка, назоўнікавыя — у ролі розных
членаў сказа, прыслоўныя — у ролі акалічнасці і г.д. Фразеалагізмы, не-
суадносныя з той ці іншай часцінай мовы (тыпу: мядзведзь на вуха насту-
піў к а м у) часцей за ўсё выконваюць ролю галоўнага члена безасабовага
сказа.
Што да прыказак, то, паколькі яны ў камунікатыўных адносінах з'яў-
ляюцца закончаным сказам, ні адна з іх не можа функцыяніраваць у ролі
якога-небудзь члена сказа. Калі перад намі прыказка, усе кампаненты
якой выкарыстаны з прамым значэннем, то кожнае яе знамянальнае
слова выступае ў ролі пэўнага члена сказа. Напрыклад, не выклікае
ніякіх цяжкасцей сінтаксічны разбор прыказкі Брат любіць сястру бага-
тую, а мужык жонку здаровую.
Зусім іншае назіраем у прыказках, усе ці амаль усе кампаненты якіх
пераасэнсаваліся. Скажам, у прыказцы Рука руку мые, што значыць 'адзін
выгароджвае другога ў якой-небудзь несумленнай справе', кампанент рука
не з'яўляецца прадметам выказвання. А таму лічыць, што тут рука —
16 Жуков В.П. Русская фразеология. М., 1986. С. 208.
8
Дадатковыя словы
зела, зяўляецца, зяўляючыся, субекта
14 👁