тых непераасэнсаваных слоў: 'стары, вопытны чалавек не сапсуе таго, за што бярэцца'. Захоўвае сваё літаральнае значэнне і слова вучыць у прыка- зцы Яйцо курыцу вучыць, якая абазначае 'малады, нявопытны вучыць ста- рэйшага, больш вопытнага'. Ёсць і т р э ц я я група прыказак. Яны наогул заўсёды ўжываюцца толькі ў прамым значэнні і не патрабуюць тлумачэння. Агульны сэнс ко- жнай такой прыказкі вынікае з прамых значэнняў яе слоў-кампанентаў, напрыклад: Госць госця ненавідзіць, а гаспадар абодвух; Век жыві — век ву- чыся. У беларускім мовазнаўстве няма адзінства поглядаў адносна таго, уключаць ці не ўключаць прыказкі ў склад фразеалогіі. Напрыклад, Ф.М.Янкоўскі да фразеалогіі адносіць не толькі «ўласна фраземы», але і прыказкі, крылатыя выразы, прыгаворкі і матывуе гэта тым, што ўсе яны «не ствараюцца ў размове, а выкарыстоўваюцца як гатовыя, маюць сваё, вядомае, зразумелае значэнне, ужываюцца ў гатовай, вядомай форме». Прыкладна тое самае знаходзім і ў некаторых навучальных дапа- можніках па беларускай мове, у іх прыказкі разглядаюцца як фразеа- лагічны матэрыял, уключаюцца ў раздзел «Фразеалогія». Несумненна, паміж прыказкамі і фразеалагізмамі ёсць шмат чаго падо- бнага, агульнага. Адзначаючы гэта агульнае, нельга, аднак, не заўважаць, што паміж імі існуюць істотныя, прынцыповыя адрозненні лагічнага, структурнага, сінтаксічна-функцыянальнага і спалучальнага плана, якія дазваляюць сцвярджаць, што фразеалагізмы і прыказкі — моўныя адзінкі неаднароднага тыпу. 1. Фразеалагізмы заўсёды абазначаюць паняцце, выступаюць адзінкамі намінацыі, будаўнічым матэрыялам для сказаў. Фразеалагізмам уласціва катэгарыяльнае (часцінамоўнае) значэнне, у адпаведнасці з гэтым вылуча- юцца дзеяслоўныя (вадзіць за нос к а г о, несці свой крыж), прыслоўныя (гады ў рады, на вераб'іны скок), назоўнікавыя (агульнае месца, бабіна лета), прыметнікавыя (аднаго поля ягады, лёгкі на язык) і іншыя разрады фразеалагізмаў. Возьмем такі ўрывак з аповесці Я.Коласа «Дрыгва»: —Ты сам сабе яму капаеш... —Ты мне капаеш яму! — перапыніў Аўгінні Васіль. Будаўнічым матэрыялам для сказаў гэтага ўрыўка выступае паралельна са словамі і фразеалагізм капаць яму к а м у, які служыць для выражэння пэўнага паняцця, мае дзеяслоўнае значэнне 'рыхтаваць пагібель каму-не- будзь'. Прыказкі ж выражаюць не паняцце, а суджэнне, заўсёды з'яўляюцца не намінатыўнымі, а камунікатыўнымі адзінкамі, пры дапамозе якіх пера- даецца вычарпальны ў сэнсавых адносінах змест, што ўласціва толькі сказу, а не слову ці фразеалагізму. Адзін прыклад: —Затаіўся здраднік, жыве з намі тут побач... А хто? — Ц і х а я с в і н н я гл ы б о к а к а - п а е, — задуменна сказаў Карабан (А.Кобец-Філімонава. Жаваранкі над Хатынню). Выдзеленая тут прыказка выражае суджэнне, якое можна пе- радаць сказам 'ціхі, скрытны чалавек здольны на рашучыя, нечаканыя ўчынкі'. 2. Фразеалагізмы адрозніваюцца ад прыказак і па сваёй структуры. Знешне, па сваёй форме фразеалагізмы часцей за ўсё падобныя на слова- злучэнні разнастайнага характару, у якіх ёсць граматычна галоўны кампа- нент і граматычна залежнае ад яго слова (напрыклад: абіваць парогі, стрэ- ляны верабей, казёл адпушчэння, бачыць наскрозь, на лес гледзячы). Другая група фразеалагізмаў паводле іх структуры — гэта выразы са структурай спалучэння слоў; у такіх фразеалагізмах няма ні граматычна галоўнага, ні 15 Янкоўскі Ф.М. Беларуская фразеалогія. Мн., 1981. С. 9. 7
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

верабіны, зяўляюцца
15 👁