кава-прымаўкавыя выразы. Да прыказак ён адносіць народныя афары- змы, «якія маюць адначасова літаральны і пераносны (вобразны) план ці толькі пераносны план і з'яўляюцца ў граматычных адносінах законча- ным сказам». Пад прымаўкамі «разумеюцца кароткія народныя выслоўі (нярэдка павучальнага характару), якія маюць толькі літаральны план і ў граматычных адносінах з'яўляюцца закончаным сказам». Прыказкава- прымаўкавыя выразы «спалучаюць у сабе прыметы прыказак і прымавак. Гэтыя выразы характарызуюцца тым, што частка слоў у іх складзе золіжа- ецца ці супадае са словамі свабоднага ўжывання, а другая частка., мае фігуральнае, пераноснае значэнне». Сярод даследчыкаў беларускай парэміялогіі ёсць думка не размяжоў- ваць прыказкі і прымаўкі. Так, К.Крапіва ў пачатку свайго артыкула «Бе- ларускія прыказкі» выкладае погляды І.Снегірова, А.А.Патабні, А.І.Барычэўскага на паняцці «прыказка» і «прымаўка», а пасля, прыступаючы да аналізу народных афарызмаў, зазначае, што ў далейшым ён будзе «ўжы- ваць адно слова — прыказка». Ф.Янкоўскі лічыць, што «справа, відаць, у надуманасці размежавання прыказак і прымавак». Ён ставіць знак роўнасці паміж прыказкай і прымаўкай, называе іх словамі-дублетамі, паказвае, што слова прымаўка трапіла ў беларускую літаратурную мову з жывой народнай мовы, што ў народзе словы прыка- зка і прымаўка сэнсава не адрозніваюцца. Ужыванне тэрміна «прымаўка» было ў пэўнай меры апраўданым, па- куль у мовазнаўстве на замацаваўся тэрмін «фразеалагізм», які фактычна выцесніў свайго папярэдніка для абазначэння адных і тых жа моўных адзінак — устойлівых, узнаўляльных зваротаў з цэласнай семантыкай (тыпу: кот наплакаў, карона з галавы не спадзе, чужымі рукамі жар загра- баць). У гэтай сувязі, каб пазбегнуць тэрміналагічнай блытаніны, прапануец- ца скасаваць тэрмін «прымаўка» як аналаг фразеалагізма і выкарыстоў- ваць адзіны тэрмін «прыказка» для абазначэння народных афарызмаў, якія валодаюць інтанацыйнай і сэнсавай закончанасцю. Трэба, аднак, мець на ўвазе, што прыказкі, калі іх разглядаць з се- мантычнага боку, далёка не аднатыпныя моўныя адзінкі. Тут выразна вы- лучаюцца тры групы прыказак. Пераважная большасць прыказак ( п е р ш а я група) мае алегарычны сэнс, г. зн. у іх гаворыцца пра адно, а маецца на ўвазе зусім іншае. Напрыклад, у прыказцы Куй жалеза, пакуль гарачае зусім не пра жалеза ідзе размова; сэнс прыказкі — 'спяшайся рабіць што-небудзь, пакуль не позна' ці 'карыстайся момантам'. Або: На злодзеі шапка гарыць — 'той, хто правінаваціўся ў чым-небудзь, сам мімавольна выдае сябе сваімі па- водзінамі'; Яблык ад яблыні недалёка падае — 'свае недахопы ці станоўчыя рысы дзеці пераймаюць ад бацькоў'. Д р у г а я група аб'ядноўвае прыказкі, у якіх няма поўнага пераасэн- савання ўсіх кампанентаў. Частка слоў такіх прыказак захоўвае сваё літа- ральнае значэнне. Так, у прыказцы Не такі чорт страшны, як яго малю- юць іншасказальны сэнс маюць толькі словы чорт і малююць; агульны сэнс прыказкі — 'не так страшна на самай справе, як здаецца'. Або возь- мем прыказку Стары вол баразны не псуе. У ёй таксама не ўсе кампаненты атрымалі пераасэнсаванне, таму яе змест перадаецца з выкарыстаннем гэ- 12 Жуков В.П. Словарь русских пословиц и поговорок. М., 1967. С. 11—12. 13 Крапіва К. Беларускія прыказкі. С. 226. 14 Янкоўскі Ф. Беларуская мова. Мн., 1978. С. 160.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абядноўвае, збліжа, зяўляюцца
14 👁