не, а прымаўка абазначае паняцце і характарызуецца незавершанасцю выказвання, Паняцце «прымаўка» ілюструецца такімі прыкладамі: чужымі рукамі жар заграбаць, не ўсе дома, аднаго поля ягада, малако на губах не абсохла і інш, Аналагічнай думкі прытрымліваюцца і беларускія даследчыкі, Так, К.Крапіва ў артыкуле «Беларускія прыказкі», прывёўшы прыклады дзесятая вада на кісялі, як Піліп з канапель, і хвастом накрыўся, дадае: «Тут адразу відаць, што яны самастойна ўжывацца не могуць і, такім чынам, з'яўляюцца прымаўкамі»7. Такі погляд на размежаванне прыказак і прымавак мае месца і ў школьных падручніках па літаратуры, Тут прымаўкамі называюць «яркія ўстойлівыя выслоўі з незавершанай думкай», ілюструюць іх прыкладамі: следам за дзедам, рэшатам ваду насіць, хто ў лес хто па дровы8. Прыхільнікі гэтага погляду, як відаць з пададзеных вышэй прыкладаў, прымаўкамі лічаць тое, што сёння аднадушна называецца фразеалагізмамі, Выразы тыпу чужымі рукамі жар заграбаць, не ўсе дома, дзесятая вада на кісялі, рэшатам ваду насіць на законнай падставе ўключаюцца ў сучасныя фразеалагічныя слоўнікі і з'яўляюцца аб'ектам фразеалогіі — новай лінгвістычнай навукі, што сфарміравалася ў апошнія дзесяцігоддзі, Зразумела, што ахарактарызаваны погляд на размежаванне прыказак і прымавак сёння выглядае як анахранізм, 2. Яшчэ адзін погляд на паняцці «прыказка» і «прымаўка» можна на- зваць струкіурна-граматычным, Яго прыхільнікі ў аснову размежавання гэтых паняццяў кладуць форму народнага афарызма, адначленнасць ці двухчленнасць яго структуры, Я,Ляцкі пісаў: «Адметнай рысай прыказкі, як кароткага выслоўя, служыць яе фармальная двухчленнасць, тады як прымаўка ва ўласным сэнсе заўсёды адначленная». Падзяляюць гэты погляд і некаторыя сучасныя беларускія мовазнаўцы, Гак, В,П,Красней піша: «Адрозніваюцца прыказкі і прымаўкі сваёй структурай, Прыказкі па сваёй форме з'яўляюцца выслоўем, што складаецца з дзвюх частак (Ад душы працуеш — Радзіму мацуеш) Прымаўка — таксама выслоўе, але яно складаецца з адной часткі (На чужыне і камар загіне)"'10. Паводле прыхільнікаў гэтага погляду, такія, напрыклад, тыповыя прыказкі, як Гарбатага магіла выправіць ці Для старца міля не круг, трэба лічыць прымаўкамі, бо яны «адначленныя», а выслоўі За двума зайцамі пагонішся, ніводнага не зловіш; Узяўся за гуж, не кажы, што не дуж варта кваліфікаваць як прыказкі, бо яны маюць «двухчленную» ці «трохчленную» структуру, Думаецца, што такі погляд бесперспектыўны, фармалістычны і нічым не апраўданы, Розніцу паміж прыказкай і прымаўкай нельга шукаць у іх форме, у тым, з адной ці дзвюх частак яны складаюцца, 3. Адрозніваюць прыказку ад прымаўкі з улікам наяўнасці ці адсу- тнасці ў іх пераноснага сэнсу — такі пункт гледжання ўпершыню быў выказаны В.Шырокавай у 1931 г, Яна пісала: «Асноўным адрозненнем прыказкі ад прымаўкі лічыцца пераносны сэнс, якім валодае прыказка, і адсутнасць яго ў прымаўкі»11. Гэты погляд быў у далейшым развіты У.П. Жукавым, які прапанаваў па- новаму асэнсаваць тэрмін «прымаўка» і ўсе параміі, структурна арганізаваныя як сказ, падзяліў на тры тыпы: прыказкі, прымаўкі і прыказ- 7 Крапіва К Беларускія прыказкі, С 225, 8 Родная літаратура, Падручнік-хрэстаматыя для 5 класа, Мн., 1984. С, 25. 9 Ляцкий Е А Несколько замечаний по вопросу о пословицах и поговорках // Или. ОРЯС, 1897, Т, 2. С, 756, 10 Красней В,П, Грані слова, Мн., 1986, С, 159—160. 11 Широкова О, Жизнь пословицы // Русск, яз, в школе, 1931, № 6—7, С, 117.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
13 👁