П Р А Д М О В А
У выніку шматгадовага вывучэння мовы, быту, звычаяў свайго народа
І.І. Насовіч зазначыў: «Беларусы ўсе факты, усе выпадковасці чалавечага
жыцця, усе ўчынкі, як добрыя, так і дрэнныя, і ўсякае нават меркаванне
пра што-небудзь падводзяць пад мерку прыказак сваіх... Паміж простымі
людзьмі ёсць шмат такіх здольных, якія на ўсякую падзею, на ўсякі выпа-
дак, вясёлы, спрэчны, сумны, — адразу ж і дарэчы падаюць прыказку,
нібы яны знарок вывучалі іх, як тыя, хто, авалодваючы лацінскай мовай,
завучвае на памяць дыстыхі Катонавы»1.
Шырокую вядомасць, распаўсюджанасць і ўжывальнасць прыказак у
народзе падмеціў і К. Крапіва: «Ёсць такія аматары прыказак, якія чуць не
кожны свой крок апраўдваюць прыказкаю, чуць не кожны свой выраз
аздабляюць ёю. Пра такіх нават і знарочыстая прыказка ўтварылася: «Без
прыказкі і з лаўкі не зваліцца»2.
Гэта пашыранасць прыказак у народзе знаходзіць сваё адлюстраванне
і ў мастацкіх тэкстах. Так, у трылогіі Я.Коласа «На ростанях» выкары-
стана 109 прыказак, у п'есах. Я.Купалы «Паўлінка» і «Раскіданае гняздо»
іх адпаведна 18 і 21, у раманах «Сокі цаліны» Ц.Гартнага — 29, «Людзі на
балоце» І.Мележа — 26, «Птушкі і гнёзды» Я.Брыля — 31, «Плач пера-
пёлкі» І.Чыгрынава — 30, у аповесцях «Рудабельская рэспубліка» С.Гра-
хоўскага — 24, «Шануй сваё імя» В.Блакіта — 12.
Амаль
усе
прыказкі
характарызуюцца
«найбольшай
канцэнтрацыяй
думкі
пры
найменшай
затраце
матэрыялу»3
і
вылучаюцца
такімі
асаблівасцямі, як сцісласць, выразнасць, вобразнасць, высокія мастацкія
вартасці.
Народжаныя ў жывой народнай мове, прыказкі запісваліся і выдава-
ліся
шматлікімі
збіральнікамі
вуснай
народнай
творчасці
(Я.Чачот,
П.Шпілеўскі, В.Дыбоўскі, Е.Раманаў, П.Шэйн, І.Насовіч, Я.Ляцкі, М.Фе-
дароўскі, Ф.Янкоўскі і інш.).
На працягу доўгага перыяду прыказкі вывучаліся толькі ў фальклоры,
разглядаліся як адзін з жанраў вуснай народнай творчасці. І ў працах па-
раўнальна нядаўняга часу знаходзім аналагічны погляд. Так, у прадмове
да «Фразеалагічнага слоўніка рускай мовы» чытаем: «Як прыказка, так і
прымаўка, — паняцці не лінгвістычныя»4.
Прыкладна такое ж азначэнне «фальклорнай накіраванасці» даецца і ў
«Беларускай
Савецкай
Энцыклапедыі»:
«Прыказка
—
граматычна
і
лагічна аформленае кароткае выслоўе павучальнага зместу, закончанае су-
джэнне; адзін з фальклорных жанраў»5.
Ужо тое, што прыказка не складаецца ў маўленні, а ўзнаўляецца ў па-
мяці ў якасці гатовага слоўнага комплексу, дазваляе ставіць яе ў адзін рад
з такімі моўнымі адзінкамі, як слова, фразеалагізм, састаўны тэрмін, кры-
1
Сборник
белорусских
пословиц,
составленный
И.И.Носовичем
//
Сб.
Отд.
русск. яз. и словесности Импер. АН. Спб., 1874. Т. XII. № 2. С. ІІІ—IV.
2 Крапіва К. Беларускія прыказкі // Зб. тв.: У 4-х т. Мн., 1963. Т. 4. С. 227.
3 Крапіва К. Беларускія прыказкі. С. 250.
4 Фразеологический словарь русского языка // Под ред. А.И.Молоткова. М.,
1978. С. 15.
5 Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. Мн., 1975. Т. 8. С. 597.
3
4 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5 т. Мн., 1980, Т, 4. С, 449.
Дадатковыя словы
песах
14 👁