— Насовіч: Еш, дурань, бо то з макам; Выслоўі: Еш, дурань, бо то з макам.
ЕШ ПІРОГ (БОРШЧ) З ГРЫБАМІ, А ЯЗЫК ТРЫМАЙ ЗА ЗУБАМІ. Не гавары нічога лішняга. Вось і глядзі сабе, чалавеча. І нічога ты не бачыў, і нічога ты не чуў... Еш боршч з грыбамі, а язык трымай за зубамі... (У.Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім).
— Насовіч: Еш пірог з ірыбамі, ды дзяржы язык за зубамі; Прыказкі: Еш капусту (капустачку) з грыбамі, дзяржы язык за зубамі.
ЕШ СЕЛЯДЦА З ГАЛАВОЮ, ЗА ЎСЁ ГРОШЫ ПЛАЧАНЫ. Гаворыцца іранічна як рэакцыя на чые-н. прымусовыя дзеянні рабіць што-н. насуперак свайму жаданню. Праўда, вытрымліваць такія цырымоніі, ды яшчэ два разы на дзень, цяжкавата. Рабіў спробу выкруціцца — дарэмна! Хоць плач, а мыйся. Еш селядца з галавою, за ўсё грошы плачаны — здзекуецца кплівая прыказка (М.Лужанін. Рэпартаж з рубцом на сэрцы).
Ё
ЁСЦЬ ХЛЕБ — ЯДЗІМ, А НЯМА — ГЛЯДЗІМ, СЁННЯ ПААБЕДАЕМ, А ЯК ЗАЎТРА — НЕ ВЕДАЕМ. Кажуць пра беднасць, нястачу і няпэўнасць у жыцці. Сін.: Дзень з алеем, а тыдзень так галеем. [Жораў:] Чаго ты жадаеш, дзед? Чаго табе ў жыцці не хапае? [Дзед:] Не хапае?.. Усяго, браток, не хапае. А жаданняў у мяне нямнога: каб нам з бабай галоднымі заўсёды не быць. Вось чаго я жадаю. Ды гэтага, мусіць, ніколі не будзе... Так і жывём, браце жораў: ёсць хлеб — ядзім, а няма — глядзім, сёння паабедаем, а як заўтра — не ведаем (В.Вольскі. Дзед і жораў).
— Прыказкі Ёсць хлеб — ядзімо, а няма — глядзімо.
Ж
ЖАБРАК ЖАБРАКУ ВІДЗЁН ПА КІЙКУ. Людзі, падобныя па якіх-н. звычках, якасцях, дасягаюць поўнага паразумення. Сін.: Рыбак рыбака бачыць здаляка. — Ну, вось бачыш, Янка, афарызм не горшы за шніцлераўскі. Толькі не зусім арыгінальны: нешта падобнае сказана ў Ібсена.
— Ну, што ж, — сказаў спакойна Янка. — Жабрак жабраку відзён па кійку (Я.Колас. На ростанях).
— Янкоўскі. Жабрак жабраку відаць па кійку.
ЖАВАРАНАК ПРЫЛЯТАЕ НА ПРАТАЛІНУ, ШПАК НА ПРАГАЛІНУ, ЖОРАЎ З ЦЯПЛОМ, А ЛАСТАЎКА З ЛІСТОМ. Ужываецца як прыкмета народнага календара прыроды. — Гэты [Зубкоўскі] у корань глядзіш»! — адобрыў Крыгін. — Каму невядома, што жаваранак прылятае на праталіну, шпак на прагаліну, жораў — з цяплом, а ластаўка — з лістом. Адным словам, на ўсё пара... (І.Гурскі. Шумяць лясы зялёныя).
74 👁