абурэнне, адышоў, як паслухмяны сабака на крык гаспадара. Грозны рак, ды ззаду вочы (У.Рубанаў. Грыбавар). ГРОЗНЫ РАК, ДЫ ДЗЕ Ў ЯГО ВОЧЫ? [Цыганок:] Не глядзі, не глядзі на мяне так, не спалохаюся. Грозны рак, ды дзе ў яго вочы?..
— Насовіч: Грозен рак, ды ззаду вочы; Раманаў. Грозен рак, ды дзе яго вочы? Прыказкі: Грозен (грозны) рак, ды ззаду вочы; Грозен рак, ды дзе ў яго вочы?
ГРОЗНЫ РАК, ДЫ ДЗЕ Ў ЯГО ВОЧЫ? Гл. Грозен (грозны) рак, ды ззаду вочы.
ГРОМ НЕ ГРЫМНЕ, МУЖЫК НЕ ПЕРАХРЫСЦІЦЦА. Гл. <Пакуль> гром не грымне (не загрыміць), мужык не перахрысціцца.
ГРУГАН ГРУГАНУ ВОКА (ВАЧЭЙ) НЕ ВЫДЗЕЎБЕ (НЕ ДЗЯЎБЕ, НЕ КЛЮЕ). Людзі, звязаныя якімі-н. агульнымі, звычайна карыслівымі, інтарэсамі, дзейнічаюць заадно і не здрадзяць, не зробяць кепскага адзін аднаму. Ужываецца з адценнем неадабрэння. Суддзі доўга шукалі, як бы змякчыць пакаранне. І не дзіва: груган гругану вока не выдзеўбе. Толькі аднаго Штарка прыгаварылі на пажыццёвае зняволенне (І.Новікаў. Дарогі скрыжаваліся ў Мінску). [Ніксан] стараўся выгарадзіць агрэсара і забяспечыць яму прэмію за кошт арабскіх тэрыторый. Па прыказцы: груган гругану вока не выдзеўбе (К.Кірэенка. Амерыка здалёку і зблізку). Ці не быў часам і ты ў кампаніі? Нехта казаў, што і цябе бачыў, як ты ўцякаў за плот. Груган гругану вачэй не выдзеўбе (М.Машара. «Крэсы» змагаюцца). — Хіба ён [цар] не за мужыка, хіба ён заадно з панамі? — Цар — самы вялікі пан у Расіі, з паноў пан. А, як вы ведаеце, груган гругану вачэй не дзяўбе (Б.Сачанка. Твор, які не магу скончыць). Ён [Пархамчук] прымірэнца сказаў: — Супакойся. Груган гругану вока не клюе (З.Бядуля. Язэп Крушынскі). КРУМКАЧ КРУМКАЧУ ВОКА НЕ ВЫДЗЕЎБЕ. — Няма каб памагчы злодзея за каўнер узяць, дык яшчэ пакрываюць. Усё сяло абыдзі, не ўпросіш чалавека за сведку пайсці. Крумкач крумкачу вока не выдзеўбе, — скончыў ён [Сомік] не зусім дарэчы (К.Крапіва. Мядзведзічы). — Дзіва што пашкадуе немец немца, — зашумелі мужыкі. — Крумкач крумкачу вока не выдзеўбе (А.Якімовіч. Канец сервітуту). — Ах, братка, — адказвае селянін, — каму новая ўлада, а нам — усё тая ж. Як быў над намі наш пан, так і застаўся. — Крумкач крумкачу вока не выдзеўбе, — змрочна згаджаецца гарбар (В.Вольскі. Падарожжа па краіне беларусаў). — Можа, да самога прэзідэнта?.. — Пустое, суседзе, — роспачна махнуў рукой Даніла. — Крумкач крумкачу вока не выдзеўбе... (І.Аношкін. Чырвоная каліна стаяла) ВОРАН ВОРАНУ ВАЧЭЙ (ВОКА) НЕ ВЫКЛЮЕ (НЕ ВЫДЗЕЎБЕ). [Навум:] Няма чаго казаць: воран ворану вачэй не выклюе. Пан з панам пазнаюцца, а мы ўсё-такі ў бядзе (В.Дунін-Марцінкевіч. Сялянка). — Калі б уланы рабавалі саміх немцаў, то можа б яны і далі адпор... А другіх ім не шкада. — Воран ворану вока не выдзеўбе, — зрабіў вывад з усёй гісторыі Азаркевіч (А.Якімовіч. Цяжкі год).
* — Цікава, што гэны скажа? — прыклаў руку да вуха пажылы селянін. — Тое самае! Скірмунт Крыжаноўскаму вока не выдзеўбе. Чуеш, адразу каршуном наляцеў на селяніна (І.Гурскі. Вецер веку).
— Насовіч: Воран ворану вока не клюець; Янкоўскі. Груган гругану вока не выклюе.
ГРЭХ У МЕХ, ГРАШАНЯТЫ Ў ТОРБУ. Ужываецца як адмоўная рэакцыя на слова грэх у папярэдняй рэпліцы суразмоўніка. — Людзі на ўсяночную, а вы на шпіктаклі. Ну і вымеркавалі! — Знарок і вымеркавалі богу напоперак. — А граху гэта ты не баішся? — Грэх у мех, граша-
76 👁