Ліцвінка. Абы шыя, а хамут заўсёды знойдзецца.
БЫЛА Б ДЗЕЎКА, ДЫ ПЕВЕНЬ ЗАПЕЎ, ЯК РАДЗІЛАСЯ. Пра прыго-
жага хлопца. Быў ён [Казік] рослы, тонкі і нейкі зялёны, хваравіты з
твару, але прыгожы. Нехта казаў, што была б дзеўка, ды певень запеў,
як радзілася (В.Адамчык. Раяль з адломаным вечкам).
— Насовіч: Дзевачка была б, ды лятух запеў, як ражалася; Жанчынка
ражалася, ды лятух запеў, хлопец паспеў.
БЫЛО Б БАЛОТА, А ЧЭРЦІ ЗНОЙДУЦЦА Калі ёсць умовы, магчымасці
рабіць што-н. нядобрае, то знойдуцца і тыя, хто пакарыстаецца гэтымі
ўмовамі, магчымасцямі. Тупыя, бяздушныя, гэтыя слугі слепа рабілі тое,
што пан хацеў. Хто яны? Адкуль? Сярод гайдучага племені трапляліся
розныя людзі: дзеці дробных збяднелых паноў, чыноўнікаў, разжалава-
ныя афіцэры царскай арміі. Адным словам, было б балота, а чэрці
знойдуцца (А.Якімовіч. Адкуль ліха на свеце).
— Федароўскі: Абы балота, то чорт будзе; Прыказкі: Было б балота —
чарцей многа будзець; Абы балота, чорт найдзецца.
БЫЛО
ШТО
ПІЦЬ
І
ЕСЦІ,
АЛЕ
ПРЫНУКІ
НЕ
БЫЛО.
Кажуць
пра
гасціннасць і ўвагу гаспадара да гасцей. — Ну, як жа вам, панічок,
гасцілася? — пытала бабка Лабановіча. — От, бабка, добра гасцілася!
«Было што піты і есты, але прынукі не было», — адказаў настаўнік на
паляшуцкі лад (Я.Колас. На ростанях). УСЯГО БЫЛО ДАВОЛІ (УДА-
ВОЛЬ), ТОЛЬКІ ПРЫНУКІ НЕ БЫЛО [Альжбета:] Што ж, выбачай
це, госцікі. Не хацелі піць і есці, пасля самі будзеце жалець. [Сцяпан:]
Выбачайце, выбачайце, каханенькія, родненькія, адно не скажыце, што
ўсяго было ўдаволь, толькі прынукі не было (Я.Купала. Паўлінка).
* [Ціт:] Нечага казаць: ядзення было многа, але ліцейня і прымусу
саўсём не было... [Навум:] Відно, што не было, бо ты і цяпер на нагах
устаяць не можаш (В.Дунін-Марцінкевіч. Сялянка).
—
Федароўскі: Было што піці, есці, да прынукі не было; Усяго было
досыць, адно прыгону не было; Янкоўскі: Добра было ў гасцях, толькі
прынукі не было.
БЫЎ КОНЬ, ДЫ З'ЕЗДЗІЎСЯ. Пра таго, хто састарыўся ці страціў сваё
былое значэнне, становішча, уплыў і пад. Вазьму сякеру, секану колькі
разоў і задыхаюся. Адным словам, Міхасік, быў конь, ды з'ездзіўся.
Мне патрэбен спакой, поўны адпачынак (Я.Колас. МЛынькову). Я ўжо
сілу сваю страціў, я ўжо зжыўся, як тое гавораць — быў конь, ды
з'ездзіўся (М.Гарэцкі. Антон). Даюць нашаму міламу начальніку па ша-
пцы. Быў конь, ды з'ездзіўся. Капут (Я.Васілёнак. Сакрэт). [Гануся:] Як
кажуць, быў конь, ды з'ездзіўся. [Юстын:] Што праўда, то праўда. Вось
прайшоўся крыху, а ўжо задыхаўся (Э.Валасевіч. Бывайце здаровы).
—
Насовіч: Быў конь, ды з'ездзіўся; Федароўскі: Была кабыла, ды
з'ездзілася; Прыказкі: Быў конь, ды з'ездзіўся (заездзіўся).
БЫЎШЫ ЛЯ МУКІ, ЗАПЫЛІШСЯ. Гл. Каля мукі ходзячы, запылішся.
БЫЦЬ
БЫЧКУ
НА
ВЯРОВАЧЦЫ
(НА
ЛЫЧКУ)
Прыйдзецца
расплач-
вацца за што-н., адчуць непрыемнасці. Сін.: Будзе і на крапіву мароз.
Быць бычку на вяровачцы! — Пра Гітлера і вісельню (К.Крапіва. Пры-
казкі). [Аўлас:] Так і быць, Косця, палову выйгрышу на клуб, а другую
палову... [Косця:] На вяселле. [Ліза:] Не спяшайцеся з вяселлем. Яшчэ
паглядзім на цябе... [Аўдоцця:] Так, ліхадзей! Не-е, быць бычку на лыч-
ку! Не так за цябе ўзяліся (А.Макаёнак. Выйгрыш).
— Насовіч: Быць бычку на лычку, а целачцы на вяровачцы; Прыказкі:
Быць бычку на лычку, а кароўцы на вяроўцы.
БЯДА АДНА НЕ ХОДЗІЦЬ ЗА САБОЮ ДРУГУЮ ВОДЗІЦЬ Гл. Адна
бяда не ходзіць другую за сабою водзіць.
41
Дадатковыя словы
зездзілася, зездзіўся
13 👁