Федароўскі: Будзе і на крапіву мароз; Прыйшоў мароз на крапіву; Прыказкі: Будзе і на крапіву мароз. БУДЗЕ ЧАС — БУДЗЕ І КВАС. Усё, што трэба, будзе ў свой час. Кажуць таму. хто спяшаецца прыблізіць што-н., зрабіць як найхутчэй. Яму ўсё Анатоль Іванавіч — бацька родны знайшоўся. А сам ні кроку. Але ж пачакай, будзе час — будзе і квас. Не ўсё разам (М.Лынькоў. Апошні зверыядавец). — Прыказкі: Будзе час — будзе і квас, не ўсё за раз. БУДЗЕШ УСЁ ВЕДАЦЬ, ХУТКА (СКОРА) ПАСТАРЭЕШ (САСТАРЫ- ШСЯ, СТАРЫ ЗРОБІШСЯ). Гаворыцца, часцей з незадавальненнем, як уніклівы адказ на пытанне суразмоўніка. — Чаго смуцен, мой Даніла? Ці я чым не дагадзіла? Ці ўжо стала нямілаю, што глядзіць ён магілаю? — Запытала раз самога. А ён толькі буркнуў строга: — Будзеш усё ве- даць — хутка пастарэеш... (Я.Колас. Паслушная жонка). — Куды яны дзеліся, тыя людзі? — Усё будзеш ведаць, хутка пастарэеш (С.Гра- хоўскі. Рудабельская рэспубліка). — Дык чаго ж мы стаім? — пытаюся. Яшка нічога не адказаў. Кудлаты дзядзька адказаў за яго: — Усё будзеш ведаць — хутка састарышся (М.Пянкрат. Ведрыцкія напевы). —А хто даў?.. — Хто даў, хто даў... Будзеш усё ведаць, скора стары зробішся (Л.Арабей. Іскры ў папялішчы). СКОРА САСТАРЫШСЯ, ЯК УСЁ БУ- ДЗЕШ ВЕДАЦЬ. [Паўлінка:] Аб кім гэта, татка, гаворыце, што мае ўся- кую далікатнасць і ўсё такое? [Сцяпан:] Вельмі васпанна цікавая. Скора састарышся, каханенькая, родненькая, як усё будзеш ведаць (Я.Купала. Паўлінка). — Янкоўскі: Будзеш усё ведаць — хутка пастарэеш. БУДЗЬЦЕ ЯК ДОМА, АЛЕ І НЕ ЗАБЫВАЙЦЕСЯ, ШТО Ў ГАСЦЯХ Кажуць жартаўліва гасцям. [Лабыш:] Сілкуйцеся, сваточкі, будзьце як дома... [Базыль:] Будзьце як дома, але і не забывайцеся, што ў гасцях (І.Козел. Папараць-кветка). — Прыказкі: Будзьце як дома, але не забывайце, што ў гасцях. БЫВАЛА, ВАРОНА ЛАПЦІ АБУВАЛА, А ЦЯПЕР ГРАК ХОДЗІЦЬ ТАК. Няма чаго ўспамінаць тое, што было калісьці. Ужываецца іранічна як рэ- акцыя на слова б ы в а л а пры спробе суразмоўніка супаставіць што-н. ранейшае з сучасным. — Даўней такога не здаралася. Бывала, неяк ша- навалі, паважалі адзін другога. — Бывала, варона лапці абувала, а цяпер грак ходзіць так, — перадражнівае Маланку Варка (Л. Калодзежны. Пе- рад бабіным летам). — Лепешаў: Бывала, варона лапці абувала, а цяпер грак ходзіць так. БЫЛА Б (АБЫ) ШЫЯ, А ХАМУТ ЗНОЙДЗЕЦЦА Было б каму рабіць, а праца знойдзецца. — Будзеш працаваць у нашым цэху. Гэта, брат, вялікі гонар?.. — Была б шыя — хамут знойдзецца... (М.Вадано- саў. Пераломнае лета). — Куды ты паедзеш?.. — Куды вочы глядзяць, у горад, на будоўлю, завярбуюся куды-небудзь... — Была б шыя, а ха- мут знойдзецца, — зазначыў Міця (А.Макаёнак. Твой хлеб). — Дзе ця- пер будзеш рабіць? — Абы-дзе... — Мусіць, У горадзе? — Была б шыя, а хамут знойдзецца... (А.Алешка. Неба на замку). Дырэктар.. звольніў мяне з працы. Вядома, каб я пайшоў, растлумачыў усё, павініўся, па- прасіўся, то... Можа б, усё і па-другому было. Але ж у мяне — гонар!.. Была б шыя, а хамут знойдзецца... (Б.Сачанка. Белая мыш). Работа бу- дзе, Піліпавіч. Не бядуй, брат мой. Абы шыя, хамут знойдзецца (Л.Ле- вановіч. Дзікая ружа). * [Раман:] Нашаму брату каб шыя, а хамут знойдзецца (П.Васілеўскі. Год дзевяцьсот семнаццаты). — Работа ж знойдзецца. — Чаму ж не? Знойдзецца. Чаго добрага. Была б шыя (У.Кузьмянкоў. Споведзь). 40
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
11 👁