Насовіч: Брат любіць сястру багатую, а муж жану здаровую; Пры- казкі: Любіць муж жану здаровую, а брат сястру багатую; Брат любіць ся- стру багатую, а муж жану здаровую. БРАХАЦЬ — НЕ ЦЭПАМ МАХАЦЬ. Брахаць, балбатаць, выдумляць не цяжка. Не вельмі ты слухай суседку маю, Чмычыху. Прыкідваецца яна святой, а брахаць — не цэпам махаць (І.Сяркоў. Мы — хлопцы жыву- чыя). — Ліцвінка: Брахаць — не цэпам махаць: спіна не баліць. БРУДНАЕ (ПАГАНАЕ) ДА ЧЫСТАГА НЕ ПРЫСТАЕ (НЕ ПРЫ- СТАНЕ). Абраза, паклёп і пад. не прынізяць сумленнага, невінаватага ча- лавека. Англічане кажуць: «Чыстае сумленне не баіцца абвінавачван- няў». Беларус таму, што яго зневажалі, не стаў горшы. Бруднае да чы- стага не прыстае (І.Гурскі. На скрыжаванні дарог). — Прыказкі: Паганае да чыстага не прыстане. БРЫГАДЗІР КАПЕЙКІ НЕ БАРТ, КАЛІ ЧАРЦЫ РАД. Гаворыцца з асу- джэннем пра брыгадзіра-п 'яніцу. Брыгадзірамі былі адны п'яніцы. Людзі казалі: брыгадзір капейкі не варт, калі чарцы рад. Асабліва знявідны быў нябожчык Андрэй. Ён і чытаў па складах, і пісаць не ўмеў; тры- малі, бо брахаў, як цюцька (В.Шырко. Хай людзі бачаць). — Прыказкі: Брыгадзір і капейкі не варт, калі чарцы рад. БУДЗЕ КАЛІ-НЕБУДЗЬ, НЕКАЛІ І НА НАШАЙ (МАЁЙ, ТВАЁЙ) ВУЛІЦЫ СВЯТА. Даб'ёмся і мы свайго, збудуцца нашы (мае, твае) на- дзеі; будзе і ў нас (у мяне, у цябе) радасць. Кажуць у цяжкі час, выража- ючы ўпэўненасць, што няўдачы мінуцца. Сін.: Загляне сонца і у наша аконца. Нічога, Аксён: будзе свята і на нашай вуліцы. Надыходзіць час расплаты за здзекі над народам (Я.Колас. На ростанях). [Гудовіч:] Ну, а як настрой там, на Вялікай зямлі? [Юля:] Лётчыкі расказваюць: настрой адзін — перамагчы. Будзе і на нашай вуліцы свята (К.Крапіва. З наро- дам). — Не бядуй, будзе і на нашай вуліцы свята, пабачым! — Сам ве- даю (А.Карпюк. Данута). Я не злуюся, Алена... У цябе сёння больш [зроблена]. Але... будзе свята і на маёй вуліцы! (А.Чарнышэвіч. Лясная быль). Не гаруйце, усё пройдзецца, усё мінецца, будзе свята калі-не- будзь і на нашай вуліцы... Не ўсё ж ім ды ім... (М.Лынькоў. Міколка- паравоз). Не плач, мама, не бядуй. Будзе некалі і на нашай вуліцы свята. Тата ўсё роўна вырвецца ад фашыстаў, усё роўна ўцячэ... (В. Дай- ліда. Пяро дзікай качкі). ПРЫЙДЗЕ (ПРЫХОДЗІЦЬ, ПРЫЙШЛО) І НА НАШУ ВУЛІЦУ СВЯТА. [Самасееў:] Нічога! Прыйдзе і на нашу вуліцу свята! (А.Макаёнаіс Каб людзі не журыліся). Прыйшла пара падымаць Беларусь, як некалі казаў Карусь Каганец. Прыходзіць свята і на натую вуліцу... (САнександровіч. Крыжавыя дарогі). Увесь дзень з вуснаў у Міхала Сцяпанавіча Былінскага не сыходзіла вясёлая ўсмешка. Прыйшло і на нашу вуліцу свята (І.Гурскі. У агні). — Насовіч. Будзе кірмаш і на нашай вуліцы; Федароўскі: Будзе і на нашым (маім) рынку кірмаш; Прыказкі: Будзе і на нашай вуліцы свята; Прыйдзе і на нашу вуліцу свята. БУДЗЕ (ПРЫЙДЗЕ) І НА КРАПІВУ МАРОЗ. Дачакаецца хто-н. пака- рання. Кажуць з упэўненасцю пра непазбежнасць адплаты, пакарання. Сін: Быць бычку на вяровачцы. — Яшчэ і выскаляецца, — нагнуўся перад печчу і кінуў туды палена бацька. — Напалітыкуеш. Будзе і на крапіву мароз (В Адамчык. Год нулявы). — Колькі разоў табе казалі: ад жыгучкі трымай далей ручкі!.. — Нічога, Марылька! — пашкадаваў яе Адам. — «Прыйдзе і на крапіву мароз!» (У.Дубоўка. Жоўтая акацыя). * І Крапіву сячэ Мароз! — То крытык крытыка разнёс (Э.Валасевіч. Крапіва і Мароз). 39
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дабёмся, пяніцы
9 👁