чнымі выкрыкамі падлітых родзічаў маладажонаў (В.Праскураў. Рута-
мята). Аня не паступіла ў інстытут і на другое лета... Дамасед-бацька,
шафёр лясгаса, супакойваў: «Пракормім. Няхай сядзіць ды рыхтуецца.
Бог тройцу любіць. На трэці раз паступіць» (Г.Марчук. Булачка).
— Насовіч: Бог тройцу любіць.
БОГ ЦЯРПЕЎ І НАМ ВЯЛЕЎ. Кажуць, часам жартаўліва, таму, хто пе-
ражывае цяжкасці або цёр піць няўдачы. — Пацерпім. — Во-во — цярпі.
Бог цярпеў і нам, дурням, вялеў (В.Быкаў. Праклятая вышыня).
БОГ ШЭЛЬМУ МЕЦІЦЬ. Махляра, падманшчыка заўсёды што-н. вы-
дасць. — А чаму там... на крэсле ў тваім пакоі яе камбінацыя вісіць і
панчохі? — ускіпеў Сцяпан. — Ды яны там... тры дні ляжаць. Дачка
насіла. Я іх забылася забраць, — памагала Надзя заблытаць ісціну. —
Маўчы. Ладна... Усё адно злаўлю. Бог шэльму меціць (Г.Марчук. Сава
Дым і яго палюбоўніцы).
— Прыказкі: Бог шэльму меціць; Рабкевіч: Бог шэльму меціць.
БОЙСЯ БЫКА СПЕРАДУ, КАНЯ ЗЗАДУ, А ДУРНЯ — З УСІХ ЧАТЫ-
РОХ БАКОЎ. Пра неабходнасць быць вельмі абачлівым у адносінах з ту-
пым, неразумным чалавекам.
*
Новы прэзідэнт даверлівы, як дзіця. Наіўны. І таму небяспечны.
Каровы бойся спераду, каня ззаду, а яго з усіх бакоў (А. Макаёнак. Ка-
шмар). [Траян:] Вам баяцца няма чаго. Вы святы чалавек. [Ірына Цімафе-
еўна:] Ай, што вы такое кажаце, Аляксей Сцяпанавіч! Гэта каня ззаду, а
ваўка спераду трэба сцерагчыся. А начальства — з усіх бакоў. Яно заў-
сёды прычыну знойдзе, каб паказаць, што... яно — начальства і што на
яго трэба толькі маліцца... (М.Матукоўскі. Бездань).
— Янкоўскі: Бойся быка спераду, каня ззаду, а дурня — з усіх чаты-
рох бакоў.
БОТ ЛАПЦЮ НЕ ПАРА Хто-н. не раўня каму-н., не падыходзіць па
якіх-н. якасцях (багацці, сацыяльным становішчы і пад.). Звычайна пра
дзяўчыну і хлопца. Можа, і праўду кажа гаспадар, што бот лапцю не
пара, што Гэльцы трэба жаніх не абы з якога роду, каб у яго і зямля
была, і добрыя стаеннікі, і дом як дом, і адзежа, адным словам — раўня
(С.Грахоўскі. Рудабельская рэспубліка). ЛАПАЦЬ БОТУ НЕ ПАРА. З
ім, казаў ён, гуляць нецікава цяпер: не студэнт ён, не будучы інжынер...
— Што ж, — Марына яму, — лапаць боту не пара, гэта праўда (А.Ку-
ляшоў. Грозная пушча). Глыбока запала ў душу пачутае на вёсцы, што
лапаць боту не пара, і ён [Алесь], усё больш цвярдзеючы і зацінаючыся
ў сабе, рабіў быццам знарок, каб яшчэ больш аддаліцца ад Рэні (Я.Ле-
цка. Дарога ў два канцы).
БРАТ
ЛЮБІЦЬ
СЯСТРУ
БАГАТУЮ,
А
МУЖЫК
(МУЖ)
ЖОНКУ
ЗДА-
РОВУЮ. [Зося:] Проста [жаночая] прырода слабейшая за мужчынскую.
А ведаеш сам: брат сястру любіць багатую, а мужык жонку здаровую. І
таму здароўе для мяне важней усяго (І.Козел. Над хвалямі Серабранкі).
Нікому я, старая ды нямоглая, не трэба. Праўду кажуць: брат любіць
сястру багатую, муж жонку здаровую... (Б.Сачанка. Непаваротлівы пу-
хнаты чмель...). [Траян:] Маша ніколі не скардзілася на сэрца. Нічога
не разумею... [Ірына Цімафееўна:] А што тут разумець, мілы Аляксей
Сцяпанавіч!.. Брат любіць сястру багатую, а муж жонку — здаровую.
Спрадвеку так было. Вось і маўчым мы пра свае балячкі. Не скардзімся.
Да самай смерці... (М.Матукоўскі. Бездань).
* І пайшло ўсё наперакос. Захварэла я, не тут казана, а Ваганавіч мой
з другой любошчы закруціў. Праўду кажуць, муж любіць сястру багатую,
а жонку здаровую (В.Шырко. Сцяжына да людзей).
38
10 👁