Камбат:] Няма рыдлёвак. І людзей няма, не прасі, Карпенка, сам ведаеш... «Нічога, чорт не здрадзіць — свіння не з'есць», — бесклапотна пажартаваў пэтээравец Свіст (В.Быкаў. Жураўліны крык). —Людзі... Яны розныя бываюць. — Будзем верыць у добрае, у добрых людзей... Як у нас тут кажуць: вол не стопча, свіння не з'есць (Б.Сачанка. Вялікі Лес). — Раманаў: Бог не дасць, свіння не з'есць; Ляцкі: Бог не дасць, і сві- ння не з'есць; Прыказкі: Бог не дасць — свіння не з'есць. БОГ НЕ ДАСЦЬ, СВІННЯ НЕ З'ЕСЦЬ. Гл. Бог не выдасць, свіння не з'есць. БОГ НЕ ПАПУСЦІЦЬ, СВІННЯ НЕ З'ЕСЦЬ. Гл. Бог не выдасць, свін ня не з'есць. БОГ НЕ ПРАДАСЦЬ, СВІННЯ НЕ З'ЕСЦЬ. Гл. Бог не выдасць, свіння не з'есць. БОГ НЕ РОЎНА ДЗЕЛІЦЬ. Пра сацыяльную ці іншую няроўнасць сярод лю- дзей. Чым то дзеецца на свеце, што не роўна дзеле бог? Адзін ходзе у саеце, у золаце з плеч да ног, а другому, каб прыкрыцца хоць ануч- кай — велькі труд... (Ф.Багушэвіч. Бог не роўна дзеле). І гэта звычай- ны замак двараніна, нават не першага па багаццю і знатнасці. Бог не роўна дзеліць: ён дае порткі менавіта таму, у каго яны будуць падаць з мізэрнага заду (У.Караткевіч. Раман Ракута). [Моцкін:] І праўду кажуць: «Бог няроўна дзеліць». У Сярэдняй Азіі цэлае лета пячэ і пячэ, а тут — нібы з рэшата цячэ (А.Макаёнак. Выбачайце, калі ласка). Я не разгіна- ючыся з хлопцамі ішачыў на бальніцы, а Іван не вылазіў з бокса, і ў мяне зарплата меншая, чым у яго... — Вот адкрыццё зрабіў! — падтрымлівае Рычарда Булойчых. — Не роўна дзеліць бог... (І.Капыло- віч. Асенні гром). — Федароўскі: Бог няроўна дзеліць: аднаму дае многа, а другому мала; Прыказкі: Бог няроўна дзеліць. БОГ НЕ ЦЯЛЯ, БАЧЫЦЬ (ПАЗНАЕ) КРУЦЯЛЯ. Чыё-н. махлярства ці несумленнасць абавязкова выявяцца і ацэняцца па заслугах. [Якаў:] Усё, усё прыпомніцца. Бог не цяля, бачыць круцяля (М.Гарэцкі. Антон). Крычалі сяляне на розныя галасы: — Глядзі ты, казанская сірата! Чаму ты не падумаў пра дзяцей дваццаці логвішчанскіх сямей, калі іх прада- ваў? Лайдак! — Чаго там, бог не цяля — бачыць круцяля (І.Гурскі. Ля- сныя салдаты). — Цяпер, мамаша, той жыве, хто да начальства бліжэй. — Глядзі, Віцька. Бог не цяля, бачыць круцяля (А.Жук. Красатуля). * А шэльму ж нюхам пачуе сабака, і ўсюды для шэльмы чэсць будзе аднака. І прыказка ж кажа, што бог — не цяля, з усёй грамады пазнае круцяля! (Ф.Багушэвіч. У астрозе). — Насовіч: Бог не цяля, відзіць круцяля; Раманаў: Бог не цяля, ён за- бачыць круцяля; Ляцкі: Бог не цяля: ён відзіць круцяля; Прыказкі: Бог не цяля, пазнаеш» круцяля; Бог не цяля, бачыць круцяля. БОГ СІРОТАК ЛЮБІЦЬ, АЛЕ ДОЛІ НЕ ДАЕ. Кажуць са спагадай пра сірот і іх нешчаслівы лёс. [Кацярына:] Пяцёра дзяцей — сіроты. А бог сіротак любіць, але долі не дае. Самой трэба дбаць! (І.Гурскі. Вецер веку). — Прыказкі: Бог сіротаў любіць, але долі не дае. БОГ ТРОЙЦУ ЛЮБІЦЬ. Гаворыцца як прапанова зрабіць што-н. трэці раз ці ў апраўданне чаго- або каго-н. трэцяга. Снарад разарваўся далёка ў полі, толькі трохі правей за першы. — Бог любіць тройцу, — цераз сілу ўсміхнуўся Кальтвасер, — Зараджайце яшчэ (Я.Курго. Дарога бя- жыць насустрач). Вяселле, як і належыць, імчала па вуліцах на трох па- рах коней — «бог тройцу любіць», — з вясёлай музыкай, песнямі, гу- 37
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зесць
11 👁