калі маліўся аб малой, быццам прасіў ва ўсявышняга літасці і даравання
(І.Мележ. Подых навальніцы). — А чаму яны [дзеці] памерлі? Бо вы іх
не да ўрача, а да шаптухі насілі. — Бог даў, бог і ўзяў, — сказала маці
(ААсіпенка. Мірная вайна). — Мама, хадзем хутчэй, людзі ж будуць
чакаць, — прыспешваў бабу Насцю Міхалка, — памянем грэшную
душу. Адпакутавала сваё. Ты вось што, — звярнуўся ён да мяне, — не
плач. Бог даў, бог і ўзяў. Я цябе ў крыўду не дам (Г.Марчук. Кветкі
правінцыі).
— Насовіч: Бог даў, бог і ўзяў; Ліцвінка: Бог даў, бог і ўзяў.
БОГ ЛЕСУ НЕ ЗРАЎНАВАЎ, А ТО ЛЮДЗЕЙ ТЫ ЗРАЎНУЕШ. Гл. Бог
лесу не зраўняў, не тое што людзей.
БОГ ЛЕСУ НЕ ЗРАЎНЯЎ, НЕ ТОЕ ШТО ЛЮДЗЕЙ. Людзей немагчыма
зраўняць, зрабіць аднолькавымі ў якіх-н. адносінах. — Адзін шалее з ра-
скошы, другі кавалку хлеба жадзён. — Бог лесу не зраўняў, не тое што
людзей, — не здаваўся Станіслаў (І.Гурскі. Чужы хлеб). БОГ ЛЕСУ НЕ
ЗРАЎНАВАЎ, А ТО ЛЮДЗЕЙ ТЫ ЗРАЎНУЕШ. Бог лесу не зраўнаваў,
а то людзей ты зраўнуеш. Падзялі вось сёння ўсё пораўні, дык на той
год зноў перадзельваць давядзецца. Бо адзін будзе рабіць ад цямна да
цямна, а другі будзе чэрава грэць пад сонцам (К.Крапіва. Мядзведзічы).
— Ляцкі. Як бог лесу не зраўнаваў, так і людзей; Прыказкі: Бог лесу
не зраўняў, а людзей тым больш.
БОГ НЕ БЕЗ ЛІТАСЦІ, КАЗАК НЕ БЕЗ ШЧАСЦЯ. Кажуць са спадзя-
ваннем, што ўсё абыдзецца, што ўсё павінна быць добра. — Ат, бог не без
літасці, казак не без шчасця, — казала ў тыя дні мама. — Паправішся,
Мікола, вось паглядзіш (Я.Брыль. Птушкі і гнёзды). ГАСПОДЗЬ НЕ
БЕЗ МІЛАСЦІ, А КАЗАК НЕ БЕЗ ДОЛІ. Хведаркаў сабака.., убачы
ўшы, што нічога не маю яму з ежы, бег праз агароды назад, да свае
хаты. Я зноў заставаўся адзін і з цяжкім сумам вяртаўся пад свой дамок
ды лягаў спаць. Аднак, як гаварыў Іванок: «Гасподзь не без літасці, а
казак не без долі». Нажыў і я свайго сабаку (В.Петручук. Пожня).
— Прыказкі: Бог не без міласці, а казак не без долі: ці худая, ці ха-
рошая — усё будзень.
БОГ
НЕ
ВЫДАСЦЬ
(НЕ
ДАСЦЬ,
НЕ
ПАПУСЦІЦЬ,
НЕ
ПРАДАСЦЬ),
СВІННЯ НЕ З'ЕСЦЬ. Нічога кепскага не павінна здарыцца. Кажуць для
заспакаення, што ўсё пагрозлівае, небяспечнае мінецца і што з рызыкоў-
нага становішча будзе выйсце. [Галубовіч:] Трэба абараняць, пакуль
яшчэ ў ВАК не пайшла заява, а то тады ад маёй дысертацыі паляціць і
пух, і пер'е. [Ракітны:] Будзем спадзявацца на лепшае. Бог не выдасць,
свіння не з'есць (К.Крапіва. На вастрыі). Давай пра горшае не думаць.
Бог не выдасць — свіння не з'есць (М.Машара. «Крэсы» змагаюцца).
[Бацька:] Што будзе — тое будзе! Бог не выдасць — свіння не з'есць.
Вязі, Мар'яна. Бог залічыць нам за гэта. Ды і людзі... (I.Шамякін.
Ахвяра). Не турбуйся, усё абыдзецца... Бог не выдасць, свіння не з'есць.
Мы з табой у вайну набраліся страху ў запас, навошта ў мірны час не-
кага баяцца? (І.Новікаў. Ачышчэнне). Палкоўнік., сам абвясціў павест-
ку дня. Ну, што ж? Такі ўжо звычай новы: не ступіш кроку без пра-
мовы, ды бог не дасць — не з'есць свіння. Але скрабе яго сумленне: ці
проймеш словамі салдат? (Я.Колас. На шляхах волі). [Янка:] Бог не па-
пусціць, свіння не з'есць. А калі б пабачыў, што мяне запыняюць і зро-
бяць вобыск, дык сказаў бы: а я іду якраз у паліцыю — недазволеную
літаратуру знайшоў (Я.Колас. На ростанях). Так, так, не бянтэжся.. Бог
не прадасць, свіння не з'есць, а мы з капітанам адной куляй паранены
(І.Чыгрынаў. Плач перапёлкі).
36
Дадатковыя словы
зесць, маряна, пере
10 👁