ёсць прымаўка: «Хто сцеражэцца, таго і бог сцеражэ» (І.Новікаў. Да сві-
тання блізка).
—
Насовіч: Сцеражонага і бог стражэць; Федароўскі: Сцеражонага і
бог сцеражэ; Прыказкі: Беражонага бог беражэ; Асцярожнага і бог сцера-
жэш).
БЛІЗКА (БЛІЗКІ) ЛОКАЦЬ, ДЫ (А) НЕ ЎКУСІШ. Хоць здаецца, што і
лёгка ажыццявіць што-н., але нельга дасягнуць жаданага. Сін.: Смачны
жабе арэх, ды зубоў бог не даў. [Мікола:] А яно такі і крыўдна сядзець
ды глядзець, як чужыя дзядзькі каля маладой увіхаюцца. [Госця:] І
праўда, хіба ж гэта не здзек! Напроціў пасадзілі і сталом адгарадзілі.
[Паўліна:] Блізка локаць, ды не ўкусіш (К.Крапіва. Пяюць жаваранкі).
А ён [сцяг], як і раней, развяваўся пад сінню нябёс, наганяючы на па-
ліцыянтаў злосць і трывогу. Блізкі локаць, ды не ўкусіш... (П.Пестрак.
Сустрэнемся на барыкадах). А мяне раз — і сухапутным мараком
зрабілі! З берага на тыя караблі пазіраў. Блізка локаць, а не ўкусіш, так
і тое мора... дражнілася толькі (Э.Ярашэвіч. Практыка ў Вербічах). —
Былі, браток, блізка былі [немцы ад Масквы]. Але, як той казаў, блізка
локаць, ды не ўкусіш, — адказаў дзядзька Хведар (Я.Курто. Дарога бя-
жыць насустрач).
— Прыказкі: Блізка локаць, ды не ўкусіш.
БЛІЗКА ВІДАЦЬ, ДЫ ДАЛЁКА ДЫБАЦЬ. 1. Не так і блізка што-н., як
здаецца. Гаворыцца ў дачыненні да таго, хто ідзе ці едзе. — А гэта зусім
блізка, вунь, відаць! — Блізка відаць, ды далёка дыбаць, — сказаў
Асадчы. — Да таго ляска — кіламетраў пятнаццаць з гакам... (І.Гурскі.
Неспакойныя характары). — Здавалася ж, адтуль рукою падаць да зара-
сніку. — Блізка відаць, ды далёка дыбаць, — незадаволена адказаў
Міхась (М.Аўрамчык. Палон). — Сядайце, падвязём, а то блізка відаць,
ды далёка дыбаць, — гасцінна запрашалі шафёры, спыняючыся каля
падарожнікаў (Р.Няхай. Туман над стэпам). Блізка відаць, ды далёка
дыбаць, як людзі кажуць. Косціку здавалася, што да таго лесу рукой па-
даць, а вось ідзе, ідзе і ніяк да яго не дойдзе (Л.Арабей. Сіні бор).
ХОЦЬ І ВІДАЦЬ, АЛЕ (ДЫ) ДАЛЁКА ДЫБАЦЬ У народзе кажуць:
хоць і відаць, але далёка дыбаць. Так і тут. Амаль цэлы дзень дыбаеш,
а Клінка і відам не відаць (М.Пянкрат. Ведрыцкія напевы).
2. Не так лёгка дасягнуць таго, пра што марыць хто-н. Пра цяжкасці вы-
канання якой-н. задумы. [Нодэльман:] А ты што?.. Тэхнікай авалодваеш?
[Карнейчык:] Бяру ва ўсе лапаткі. Хачу галоўнага інжынера дагнаць і
перагнаць. [Нодэльман:] Ого! Блізка відаць, ды далёка дыбаць (К.Кра-
піва. Канец дружбы).
* Потым Сарока пацікавілася: — А хто яе [грэблю] будзе будаваць?
—
Хто?! Самі! — Аге! Лёгка сказаць, ды — далёка дыбаць! (І.Мележ.
Людзі на балоце).
— Насовіч: Блізка відаць, ды далёка дыбаць; Ляцкі: Хоць відаць, ды
далёка дыбаць; Прыказкі: Блізка відаць (зіраць), ды далёка дыбаць.
БЛІЗКІ ЛОКАЦЬ, ДЫ НЕ ЎКУСІШ. Гл. Блізка локаць, ды не ўкусіш.
БОГА ХВАЛІ І ЧОРТА НЕ ГНЯВІ. Гл. І бога хвалі і чорта не гняві.
БОГ ДАЎ, БОГ І ЎЗЯЎ. Гаворыцца, часта як суцяшэнне, пра чыю-н.
смерць, а таксама пра страту чаго-н. Айцец Мікалай сядзеў некаторы
час у глыбокім разважанні і ў смутку. Але ён успомніў многапакутная
Іова, заспакоіўся і сказаў: — Што тужыць, маці? Бог даў, бог і ўзяў. —
Даць то даў, а забраў [мяккія крэслы] Сівалдайкін, — паправіла яго ма-
тушка (Я.Колас. Пракурор). [Глушак] хоць супакойваў сябе: бог даў —
бог і ўзяў; хоць разважаў цвяроза: не ведаў жа, што так кончыцца, —
35
14 👁