БЯДА НЕ ПА ЛЕСЕ, А ПА ЛЮДЗЯХ ХОДЗІЦЬ. Гаворыцца, калі з кім-н. здарылася бяда, няшчасце і пад. Сін.: Не шукай бяды, яна сама цябе знойдзе. * [Баба:] Пане войт, куды ж ты яго [дзеда] пацягнуў? [Войт:] Да пана. Пан разбярэцца... [Дзед:] Правільна людзі кажуць: бяда не па лесе ходзіць, а па людзях бродзіць. Бывай, баба! (В.Вольскі. Дзед і Жораў). — Насовіч-. Бяда не па лесу, а па людзях ходзіць. Федароўскі: Бяда па людзях ходзіць; Прыказкі: Бяда па людзях, не па пушчы ходзіць. БЯЗДОННАЙ БОЧКІ (БЯЗДОННУЮ КАДУШКУ) НЕ НАПОЎНІШ. Ніяк немагчыма накарміць, напаіць, задаволіць і пад. каго-н. Сяляне вось як мяркуюць: бяздонную кадушку не напоўніш, а багатага не накорміш. Прызнаюся, я напісаў швагру, Вяршынскаму, на фронт, што няма чаго яму праліваць сваю кроў за чужыя інтарэсы, няхай хоць пешшу ідзе да- дому, але толькі з вінтоўкай, бо голымі рукамі і кала не зачэшаш (І.Гурскі. Вецер веку). * Усе гавораць, старшыня, што вы разумны чалавек. Дык вось, па- мяркуйце самі. Ясна, як дзень, што нельга напоўніць вадой бяздонную бочку. Гэтаксама ж нельга выліць ваду з бяздоннага балота... (В.Праску- раў. Цішыня). — Федароўскі: Бяздоннай бочкі не напоўніш; Прыказкі: Бяздоннай бочкі не напоўніш. БЯЗДОННУЮ КАДУШКУ НЕ НАПОЎНІШ. Гл. Бяздоннай бочкі (бяз- донную кадушку) не напоўніш. В ВАДЫ НЕ ЗАСІЛІШ НЕ ПАВАРУШЫЎШЫСЯ, РЫБКІ НЕ ЗЛОВІШ НЕ ПАМАЧЫЎШЫСЯ. Бяздзейнічаючы, не праяўляючы актыўнасці, не зробіш ніякай справы, нічога не даб'ешся. Сін.: Не раскусіш арэх, зерня не з'ясі. [Адась:] Мы не раз дапамагалі рабочым хлебам, салам, гароднінай. Але гэта і ўсё, а вось на дэманстрацыі разам з імі мы яшчэ ні разу не былі. [Міхась:] Вады не засіліш не паварушыўшыся, рыбкі не зловіш не памачыўшыся. [Адась:] Правільна. Трэба нам з вамі варушыцца, ды жывей (І.Козел. Папараць-кветка). — Янкоўскі: Вады не засіліш не паварушыўшыся, рыбкі не зловіш не памачыўшыся. ВАЙНА ЎСЁ СПІША. Устар. Гаворыцца як апраўданне якіх-н. дзеянняў, учынкаў, спраў у ваенны час. «Вайна ўсё спіша...» Была тады такая пры- маўка дзеля апраўдання... Ну, ды не столькі яна, тая прымаўка, але і туга па сям'і таксама падганяла мяне на тыя ігрышчы (А.Марціновіч. У канцы дарогі). — Калі гэта паспелі ліпавую абсаду выразаць і навошта? — Тады ж, у вайну. Хто на начоўкі, хто на дзежачку-ліпаўку, хто на ся- веньку, а хто на дровы... — Вапшчэткі, так, раз пачалі ўжо, то рэж, палі, нішчы — вайна ўсё спіша!.. (А.Кудравец. Сачыненне на вольную тэму). Таго ж, хто выдумаў у вайну выратавальны лозунг «вайна ўсё спіша», я павесіў бы на асіне. Нічога вайна не спісала (АЛсіпенка. Цыркачка і маёр). ВАРОНА З КАЛА — СЕМ НА КОЛ. Гл. Варона з куста, а пяць на куст. 42
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дабешся, зясі, сямі
13 👁