Дарагая тая хатка, дзе радзіла (нарадзіла) мяне матка. Два вякі я жыць не збіраюся. Дзе фэст, там і я ест. Еду ціха — са мной ліха, еду скора — са мной гора. За маё жыта ды мяне і пабіта. І я не я і кабыла не мая. Мая хата з краю і я нічога не знаю. На табе, божа (нябожа), што нам (мне) нягожа. Не мне казаць, не табе слухаць. Не я першы, не я апошні. Скажы мне, з кім ты знаёмы, і я скажу, хто ты. Скажы мне, хто твае сябры (твой сябра, твой друг), і я скажу, хто ты. Служка ў лапцях, а я (пан) босы. Уткні мяне, божа, куды мне не трэба. Я не музыкант (не арганіст), не перабіраю. Я не я і хата не мая. Я яму пра Фаму (пра Кузьму), а ён мне пра Ярому. Яблык. Вочы па яблыку, а галава з арэх. Яблык ад яблыні далёка не адкоціцца. Яблык ад яблыні недалёка падае (коціцца). Яблыня. Яблык ад яблыні далёка не адкоціцца. Яблык ад яблыні недалёка падае (коціцца). Ягадка. Гэта яшчэ (толькі, пакуль) кветачкі, а ягадкі наперадзе (уперадзе, яшчэ будуць). Яда. Апетыт прыходзіць у час (у часе) яды. Без хлеба яда — да парога хада. Хто па ядзе (пад'еўшы) не аддыша, таго бог за свінню запіша. Ядок. Што гадок, то і ядок (сынок). Ядома. Дома і салома ядома. Яечня. Чужая яечня не вечна. Язык. Еш пірог (боршч) з грыбамі, а язык трымай за зубамі. Карову б'юць за зык, а бабу за язык. Людзям языка (языкоў) не завяжаш. Людскога языка не завяжаш. Малако ў каровы на языку. Млын меле — мука будзе, язык меле — бяда будзе. На чужы язык замок не навесіш. Хто языком штурмуе, не шмат наваюе. Што ў цвярозага ў галаве (на розуме), то (тое) у п'янага на языку. Язык без касцей. Язык да Кіева давядзе. Язык мой — вораг мой. Яйка. З твару яйка (яйцо), а ўсярэдзіне баўтун. Яйкі курыцу вучаць. Яйцо. З твару яйка (яйцо), а ўсярэдзіне баўтун. Яйцо курыцы не вучыць. Яйцо (яйка) курыцу вучыць. Як. Ніхто не ведае, як хто абедае. Як ваўка ні кармі, а ён у лес глядзіць. Як воўка ні кармі, а яго ў лес цягне. Як вяровачцы ні віцца, а канцу паявіцца. Які. Добраму чалавечку добра і ў запечку а благой (якой) благаце дрэнна і на куце. 350
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бюць, падеўшы, пянага
10 👁