Чым чорт не араў, тым і сеяць не стаў (не будзе). Чым чорт не жартуе, калі (пакуль) бог спіць. Што будзе міру, тое (то) і бабінаму сыну. Што будзе, тое (то) будзе, а Саўка (Грышка) на куце не будзе. Што было, тое (то) сплыло. Што задужа (занадта), то (тое) не здрова (не здорава). Што з воза ўпала, тое (то) прапала. Што каму рупіць, то той тое (пра тое) і жупіць. Што каму суджана, дык і пехатой таго не абойдзеш і з канём не аб'едзеш. Што напішаш (напісана) пяром, то не вырубіш (не высечаш) тапа- ром. Што пасееш, тое і пажнеш. Што ў каго (каму) баліць, той пра тое (аб тым) і гаманіць (гаворыць, крычыць). Што ўложыць хам, то не выме і пан. Што ў цвярозага ў галаве (на розуме), то (тое) у п'янага на языку. Што (чаго) не ясі, таго у рот не нясі. Штурмаваць. Хто языком штурмуе, не шмат наваюе. Шукаць. Ад дабра дабра не шукаюць. Злодзею адна дарога, а хто шукае, таму многа. Не шукай бяды, яна сама цябе знойдзе. Не шукаючы не знойдзеш. Рыба шукае, дзе глыбей, а чалавек, дзе ляпей (лепей, лепш). Хто шукае, той знаходзіць. Шукай жонку ў гародзе, а не ў карагодзе. Шум. Забілі зайца не забілі, а гуку (шуму) многа нарабілі. Шумець. Маладое піва заўсёды шуміць. Шчанюк. Маленькі сабачка да старасці шчанюк (шчаня). Шчаня. Маленькае сучачка заўсёды шчаня. Маленькі сабачка да старасці шчанюк (шчаня). Шчасны. Не радзіся красны, а радзіся шчасны. Шчасце. Бог не без літасці, казак не без шчасця. У грыбы хадзіць і то лепш са шчасцем. Шчасце адно не ходзіць, бяду за сабою водзіць. Шчупак. На тое і шчупак у моры (у вадзе), каб карась не драмаў. Шчэпка. І за шчэпку знойдзе прычэпку. Шыбаць. На чужы лоб сягаючы (шыбаючы), трэба і свой падставіць (на- ставіць). Шыла. Шылам кісялю не схваціш (не схопіш). Шылам мора не нагрэеш. Шыла ў мяшку (у мяху) не схаваеш (не ўтоіш). Шыя. Была б (абы) шыя, а хамут знойдзецца. Шэльма. Бог шэльму меціць. Шэпт. Шэпты хату зводзяць. Шэрсць. З паршывай (шалудзівай) авечкі хоць шэрсці (воўны, поўсці) клок (касмык). Усе чэрці адной шэрсці. Шэры. Ноччу (поначы) усе каты (кошкі) шэрыя. Юр'я. Як на грамніцы нап'ецца певень вадзіцы, дык на Юр'я наесца вол травіцы. Я. Без мяне мяне жанілі (ажанілі) мяне дома не было. Вось вам хамут і дуга, і, а я вам болей не слуга. 349
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абедзеш, напецца, пянага, юря
11 👁