Шавец. Шавец заўсёды ходзіць без ботаў.
Шавец у падзёртых ботах ходзіць.
Шалаш. З мілым (з любым) рай і ў шалашы (у будане).
Міласці прашу к нашаму шалашу.
Шалёны. Вольнаму воля, а шалёнаму поле (уратаванаму рай).
Шалудзівы. З шалудзівай авечкі хоць шэрсці клок.
Пасмяяўся шалудзівы з (каля) пляшывага.
Шалудзівая авечка ўвесь статак псуе.
Шанаваць. Шануй каня дома, а ён цябе ў дарозе.
Шанцаваць. Калі (як) шанцуе, то (тады) і Халімон танцуе.
Каму шанцуе (пашанцуе), той і ў лапцях танцуе.
Плакаў, плакаў, а бог быў аднакаў, пачаў танцаваць, пачало шанца-
ваць.
Шапка. На злодзеі шапка гарыць.
Па Сеньку (па Хомку) і шапка.
Шкада. Багатаму шкада (шкода) карабля, а беднаму — кашаля.
Гадка (гідка) з'есці і шкада кінуць.
Шкадаваць. Калі пайшоў у бойку, дык чуба не шкадуй.
Пайшоў у бойку, чупрыны не шкадуй.
Хто чужога не шкадуе,той свайго не мае.
Шкода1. Мужыку розум прыходзіць па шкодзе.
Шкода2. Багатаму шкада (шкода) карабля, а беднаму — кашаля.
Шкодзіць. Воўк каля (паблізу) свайго логава не бярэ (не шкодзіць).
Хто позна ходзіць, той сам сабе шкодзіць.
Шкурка. Варта шкурка вырабу.
Не варта шкурка вырабу.
Шлюб. Шлюб быў пад плотам, а вяселле потым.
Шляхта. Ці свінні елі, ці шляхта папасвалася (папаску мела).
Шмат. Хто языком штурмуе, не шмат наваюе.
Шпак. Жаваранак прылятае на праталіну, шпак на прагаліну, жораў з ця-
плом, а ластаўка з лістом.
Што. Багаты дзівіцца, чым бедны жывіцца.
Было што піць і есці, але прынукі не было.
Гадавала сава дзеці, ды няма на што глядзець
Дай божа, каб усё было гожа, а што нягожа — не дай божа.
За што купіў, за тое і прадаю.
Каму што, а Базылю аладкі.
Каму што, а свінні месіва.
На табе, божа (нябожа), што нам (мне) нягожа.
Не адзін Гаўрыла што у Полацку.
Не бойся таго сабакі, што брэша, а бойся таго, што лашчыцца.
Не той друг, што мёдам мажа, а той, хто праўду ў вочы кажа.
Не ўздыхай, чаго няма, то няхай.
Не ўсё тое золата, што блішчыць.
Ніколі не адкладвай на заўтра, што можна зрабіць сёння.
Няма нічога тайнага (патайнага), каб не стала (што не стала б, каб не
было) яўным.
Тое, што можна зрабіць сёння, не трэба адкладваць на заўтра.
Хто на чым сядзіць, той таго і глядзіць.
Чаму быць, таго не мінаваць.
Чым багаты, тым і рады.
Чым бы дзіця не цешылася, абы (толькі б) не плакала.
Чым хата багата, тым і рада.
348
Дадатковыя словы
зесці
12 👁