Чорт чорта пазнаў і на піва (у госці) пазваў.
Чым чорт не араў, тым і сеяць не стаў (не будзе).
Чым чорт не жартуе, калі (пакуль) бог спіць.
Які чорт Хомка, такая яго жонка.
Чуб. Калі пайшоў у бойку, дык чуба не шкадуй.
Паны б'юцца, а ў мужыкоў чубы трашчаць.
Чубіць. Хто каго любіць, той таго і чубіць.
Чуваць. Ад ліха ціха, а дабра не чуваць.
Добрае далёка чуваць.
Добрае далёка чуваць, а дрэннае яшчэ далей.
Чужы. З чужога воза і сярод гразі (броду) злазь (злазяць, злезеш).
Ласы на чужыя прыпасы (каўбасы).
На чужой старане і жук мяса і старая баба — маладзіца.
На чужой старонцы рад сваёй варонцы.
На чужы каравай рота (рот) не разяўляй (не разявай).
На чужы лоб сягаючы (шыбаючы), трэба і свой падставіць (наста-
віць).
На чужы рот гузіка не нашыеш.
На чужы рот (язык) замок не навесіш (не павесіш).
На чужыя вусны не накінеш хусты.
Не руш чужога і не бойся нікога.
Розуму ў чужую галаву лапатай не накладзеш.
Усякі (кожны) гад чужому грошу рад.
У чужой старонцы не так свеціць сонца.
У чужым воку саломку (саломінку) бачым, а ў сваім і бервяна не
заўважаем.
У чужых руках пірог вялік.
Хто чужога не шкадуе, той свайго не мае.
Чужая болька (рана) не баліць.
Чужая старана — мачаха.
Чужая старана — цёмны лес.
Чужая яечня не вечна.
Чужое дабро не грэе.
Чужое ўсё смачней.
Чужую бяду рукамі (і пальцам) развяду.
Чужы дурань — смех, свой дурань — сорам.
Чужы кажух цела не грэе.
Чужымі рукамі жар заграбаць лёгка (добра).
Чупрына. Пайшоў у бойку, чупрыны не шкадуй.
Чутка. Чуткамі зямля поўніцца.
Чуць. Чуў, кум, сонца, бачыў гром?
Чханне. На ўсякае чханне не наздароўкаешся.
Чый. Ведае (знае) кошка, чыё сала з'ела.
На чыім возе (вазку, коніку) едзеш, таму і песню (песеньку, песенькі)
спявай (пей, вядзі).
Чыя б кароўка (карова) мычала, а твая (чыя) б маўчала (памаўчала).
Чые бычкі ні былі б, абы нашы цяляткі.
Чым. Гл. што.
Чыніць. Запас бяды не чыніць.
Чысты. Бруднае (паганае) да чыстага не прыстае (не прыстане).
Прыйшла Прачыстая — усё поле чыстае.
Чых. На кожны чых (на ўсякае чханне) не наздароўкаешся (не павітае-
шся).
347
Дадатковыя словы
бюцца, зела
21 👁