Не чапай ліха, пакуль спіць. Не чапай нічога і не бойся нікога. Чарада. Адна паршывая (шалудзівая, паганая) авечка (аўца) увесь ста- так (гурт, усю чараду) псуе (сапсуе). Чарапок. Ганчар гаршкі лепіць, а сам у чарапку есці варыць. Чарка. Брыгадзір капейкі не варт, калі чарцы рад. Першая чарка калом, другая сакалом, а трэцяя сама ўляціць (аста- тнія паляцяць дробнымі птушачкамі). Свату першая чарка і першая палка. Час. Апетыт прыходзіць у час (у часе) яды. Будзе час — будзе і квас. Дай божа ў добры час сказаць, а ў ліхі (нядобры) памаўчаць. Кожны па часе мае розум. Час — найлепшы (самы лепшы, добры, вялікі) доктар (лекар). Усяму свой час. Часам. Горка часам праца, ды хлеб ад яе салодкі. Часамі. З вялікага грому часамі, заўсёды малы дождж бывае. Часнок. Як не ела душа часнаку, пахнуць не будзе. Часта. Каб такіх часта сеялі, ды рэдка ўзыходзілі. Хто пад кім яму капае, часта сам у яе ўпадае. Чатыры. Бойся быка спераду, каня ззаду, а дурня — з усіх чатырох бакоў. Конь на чатырох нагах і то спатыкаецца. У каня чатыры нагі, і той спатыкаецца. Чорны. Ядзім хлеб траякі: чорны, белы і ніякі. Чорт. Багатаму і чорт у кашу дбае. Багатаму чорт дзяцей калыша. Было б балота, а чэрці знойдуцца. Дзе чорт сам не зможа (не можа), туды (там) бабу пашле. Займі чорта ад варот, дык ён цераз плот. І бога хвалі і чорта не гняві. Мужык глядзіць, як варона, а хіцер, як чорт. Не будзе Гірша (-ы), дык будзе чорт іншы. Не такі (не так) чорт страшны, як яго малююць. Пайшоў па попел, а чорт ухопіў. Пакуль да бога, дык (то, так) чорт душу выме. Пень гарэў, а чорт хвост пагрэў. Першая жонка ад бога, другая ад людзей, а трэцяя ад чорта. Поп сваё, а чорт сваё. Сава не родзіць (не прывядзе) сакала а такога ж чорта, як сама. Сівізна ў бараду, а чорт у рабрыну. Ты на гару, а чорт за нагу. У айчыма чэрці пад вачыма. Усе чэрці адной шэрсці. Усякі (кожны) чорт на сваё кола ваду цягне. У ціхай вадзе чэрці водзяцца. У ціхім балоце чэрці водзяцца (вядуцца). У чорта спіна сцёрта. Чалавек на гару, а чорт за нагу. Чалавек страляе, а чорт кулю носіць. Чорт бяду перабудзе — адна згіне, дзесяць будзе. Чорт за чортам (за д'ябла) цягне. Чорт не адны лапці (не адну пару лапцей) стаптаў, пакуль (покуль) такую пару дабраў (сабраў). Чорт сем пар лапцей стаптаў, пакуль пару дабраў. 346
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дябла
11 👁