Цяліцца. Карова целіцца, а ў быка зад баліць. Цяля. Бог не цяля, бачыць (пазнае) круцяля. Дай божа (бог) нашаму цяляці ваўка (воўка) спаймаці (з'есці). Даў бог цяля, ды не даў хлява. Ліслівае (ласкавае, пакорнае) цяля (цялятка) дзвюх матак (дзве маткі) ссе. Лысае цялятка і здохне з лысінкай. Чые бычкі ні былі б, абы нашы цяляткі. Цянёк. Цянькі адбіраюць дзянькі. Цяпер. Бывала, варона лапці абувала, а цяпер грак ходзіць так. Дзе быў (хадзіў), там цяпер, ужо няма. Цяпло. Гракі цяпла не прыносяць. Жаваранак прылятае на праталіну, шпак на прагаліну, жораў з ця- плом, а ластаўка з лістом. Цярпець. Бог цярпеў і нам вялеў. Цярпі, Грышка, карчма блізка. Цярпі, казак, атаманам будзеш. Цясляр. Каб не клін ды не мох, дык (то і) цясляр (цесля, плотнік) бы па- дох (здох). Цячы. Калі абора цячэ, гаспадыня бліны пячэ, а калі гумно цячэ, гаспа- дар з хаты ўцячэ. Пад ляжачы камень вада не цячэ (не пацячэ, не бяжыць, не пабя- жыць). Усё цячэ, усё мяняецца (змяняецца). Чаго1. Чаго ж бы плакаў слеп, каб бачыў свет (след). Чаго2. Гл. што. Чакаць. Абяцанага тры гады чакаюць. Няма горш, як даганяць і чакаць. Сямёра аднаго не чакаюць. Чакай, баба, Пятра — будзеш сыр есці. Чакай Пятра — сыр (сыру) з'ясі. Чакай, цётка. Пятра — будзеш сыр есці. Чакаць і даганяць горш за ўсё. Чалавек. Гара з гарой не сходзіцца, а чалавек з чалавекам заўсёды. Каб ведаў чалавек, дзе спатыкнецца, то пераступіў бы тое месца. Курыца не птушка, а баба не чалавек. На бязлюддзі і поп чалавек. Не будзь ні войтам, ні панам — не будзеш чалавекам паганым. Не кручаны — не рэмень (не рамень), не вучаны — не чалавек. Не хлебам адзіным жыве чалавек. Працу палюбіш — чалавекам будзеш. Рыба шукае, дзе глыбей, а чалавек, дзе ляпей (лепей, лепш). Старасць нікога (чалавека) не красіць. Трэба пуд солі з'есці, каб пазнаць чалавека. Чалавек на гару, а чорт за нагу. Чалавек не арэх, адразу не раскусіш. Чалавек невучоны як (што) тапор нетачоны. Чалавек страляе, а чорт кулю носіць. Як няма рыбы без косці, так і няма чалавека без злосці. Чалавечак. Добраму чалавечку добра і ў запечку а благой (якой) благаце дрэнна і на куце. Чаму. Гл. што. Чапаць. Не чапай ліха, калі спіць ціха. 345
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зесці, зясі
11 👁