Цвярозы. Што ў цвярозага ў галаве (на розуме), то (тое) у п'янага на языку. Цела. Свая кашуля (сарочка, рубашка) бліжэй да цела. У здаровым целе — здаровы дух. Чужы кажух цела не грэе. Церабіць. Ранні зайчык зубкі цярэбіць, а позні вочкі прадзірае. Ранняя птушка (птушачка, пташачка) зубкі (крылкі) цярэбіць, а поз- няя вочы працірае. Цесля. Каб не клін ды не мох, дык (то і) цясляр (цесля, плотнік) бы па- дох (здох). Цесна. Дзе цесна, там пацешна. Цесната. У цеснаце, ды не ў крыўдзе. Цешыцца. Мілыя сварацца — толькі цешацца. Цешыўся старац, што перажыў марац, ажно ў маю нясуць яго да гаю. Чым бы дзіця не цешылася, абы (толькі б) не плакала. Цёлка. З якой лысінкай цёлка нарадзілася, з такой і здохне. Цёмны. Чужая старана — цёмны лес. Цётка. Голад не цётка. Чакай, цётка, Пятра — будзеш сыр есці. Ціха. Ад ліха ціха, а дабра не чуваць. Еду ціха — са мной ліха, еду скора — са мной гора. Не дражні ліха, пакуль ціха. Не чапай ліха, калі спіць ціха. Ціхі. У ціхай вадзе чэрці водзяцца. У ціхім балоце чэрці водзяцца (вядуцца). Ціхая вада берагі мые. Ціхая вада грэблю рве. Ціхая свіння глыбока рые (капае). Ціхая свіння глыбокі корань рые. Цішком. На воўка памоўка, а мядзведзь цішком. Цішэй. Цішэй едзеш — далей будзеш. Цыган. За кампанію і цыган павесіўся. Кожны (усякі) цыган сваю кабылу хваліць. Цыганскі. Абыдзецца без марцыпанаў цыганскае вяселле. Цэбар. Вясною вядро (кораб, цэбар) вады, а лыжка гразі, а восенню лы- жка вады, а вядро (кораб, цэбар) гразі. Цэліцца. Лістам сцелецца, а ўкусіць цэліцца. Цэп. Брахаць — не цэпам махаць. Пакуль у (на) гумне цэп, патуль (датуль) на стале хлеб. Цябе Гл. ты. Цягаць. Цягаў (цягнуў) воўк, пацягнулі і воўка. Цягнуць. Воўчы дух (воўчае насенне) да лесу цягне. Каторы конь цягне, таго і паганяюць. Пан за пана цягне (верне). Усякі (кожны) чорт на сваё кола ваду цягне. Цераз сілу і конь не цягне. Цягаў (цягнуў) воўк, пацягнулі і воўка. Чорт за чортам (за д'ябла) цягне. Як ваўка ні кармі, а яго ў лес цягне. Як воўка ні кармі, а яго ў лес цягне. Цяжка. Горка рэдзька, ды ядуць, цяжка (дрэнна, ліха) замужам, ды ідуць. Цяжкі. Свая сярмяжка не цяжка. 344
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дябла, пянага
11 👁