Хто дужшы, той прутшы.
Хто заб'е бабра, не будзе мець дабра.
Хто каго любіць, той таго і чубіць.
Хто капейкі не беражэ, таго рубель баіцца.
Хто коней мяняе, у таго хамут гуляе.
Хто лепшага не мае, таму і гэта добра.
Хто любіць папа, хто пападдзю, хто папову дачку.
Хто мажа, той і едзе.
Хто на чым сядзіць, той таго і глядзіць.
Хто не нараджаецца, той не памірае.
Хто не працуе (не робіць), той не есць.
Хто не ўтрымаўся за грыву, таму і хвост не паможа.
Хто нічога не робіць, той не памыляецца.
Хто новага не бачыў, той старому рад.
Хто пад кім яму капае, часта сам у яе ўпадае.
Хто палку ўзяў, той і капрал.
Хто парася (парасё) украў, у таго ў вушах (увушшу) пішчыць.
Хто па ядзе (пад'еўшы) не аддыша, таго бог за свінню запіша.
Хто плаціць грошы, той заказвае і музыку.
Хто позна ходзіць, той сам сабе шкодзіць.
Хто пытае, той не блудзіць.
Хто рана ўстае, таму і бог дае.
Хто робіць, той і мае.
Хто сее (пасее) вецер, той пажне буру.
Хто спіць, дык той не грашыць (не грэшыць).
Хто старое ўспомніць (успамяне, памяне), таму вока вон.
Хто топіцца, той за брытву хопіцца.
Хто ў боб, а хто ў гарох а хто (ты) у сачыўку.
Хто ў лесе не злодзей, той дома не гаспадар.
Хто чужога не шкадуе, той свайго не мае.
Хто шукае, той знаходзіць.
Хто языком штурмуе, не шмат наваюе.
Хто як хоча, так па свайму бацьку плача.
Што каму рупіць, то той тое (пра тое) і жупіць.
Што каму суджана, дык і пехатой таго не абойдзеш і з канём не
аб'едзеш.
Што ў каго (каму) баліць, той пра тое (аб тым) і гаманіць (гаворыць,
крычыць).
Худачок. Як багаты памрэ, то і апошні з хаты прэ, а як бедны худачок —
толькі попік ды дзячок.
Худы. Калі худ, не лезь на кут.
Пакуль сыты пахудзее, дык худы памрэ.
Хуста. На чужыя вусны не накінеш хусты.
Хутка. Будзеш усё ведаць, хутка (скора) пастарэеш (састарышся, стары
зробішся).
Цаляць. Цаляеш у варону, а пападаеш у карову.
Цар. Да бога высока, да цара (да пана) далёка.
У сваім стане і прыстаў цар.
Царква. Дзе поп царкву ставіць, там лан карчму ладзіць.
Дурня і ў царкве б'юць.
Цаца. Цаца-цаца, ды ў кішэнь.
Цацанка. Абяцанка-цацанка, а дурню радасць.
Цвет. Такога цвету па ўсяму свету.
343
Дадатковыя словы
абедзеш, бюць, забе, падеўшы
12 👁