Ёсць хлеб — ядзім, а няма — глядзім, сёння паабедаем, а як заў- тра — не ведаем. Жывём, хлеб жуём. Калі хлеб у возе, то няма бяды ў дарозе. Не хлебам адзіным жыве чалавек. Пакуль у (на) гумне цэп, патуль (датуль) на стале хлеб. Прымачы хлеб — сабачы. У музыкі хлеб невялікі, а спявакі маюць ніякі. Хлеб на стале — рукі свае. Хлеб-соль еш, а праўду рэж. Ядзім хлеб траякі: чорны, белы і ніякі. Хлеў. Даў бог цяля, ды не даў хлява. Прыйшлі пакровы — заганяй у хлеў каровы. Хлусня. Лепш (лепей) горкая праўда, чым салодкая мана (хлусня). Хмара. З вялікае хмары малы дождж. Хомка. Па Хомку і шапка. Які чорт Хомка, такая яго жонка. Хоўра. Ішла Хоўра жыта жаць, забылася серп узяць. Храбрасць. Храбрасць гарады бярэ. Хрысціцца. Калі здаецца, дык (то) трэба хрысціцца. Хрэн. Хрэн за рэдзьку не саладзейшы. Хто. Ведаў бог, каму не даў рог. Гадуй, мядзведзь, дзеці, каб было за кім сядзеш. Добра смяецца той, хто смяецца апошні. Ехаўшы бачком, ні з кім не зачэпішся. Жывём (жыву) як той гарох пры дарозе — хто ідзе, той і скубе. З кім жыць, таго не гнявіць. З кім павядзешся, ад таго і набярэшся. Злодзею адна дарога, а хто шукае, таму многа. І баран бы касіў, каб хто касу насіў. Камедыя, хто не ведае, а хто і ведае, дык усе роўна камедыя. Каму вайна, а каму военка. Каму густа, а каму пуста. Каму кірмаш, а каму жыцця нямаш. Каму шанцуе (пашанцуе), той і ў лапцях танцуе. Каму што, а Базылю аладкі. Каму што, а свінні месіва. На каго бог, на таго і людзі. Не дурань, хто маўчыць. Не той друг, што мёдам мажа, а той, хто праўду ў вочы кажа. Не той піва п'е, хто варыць. Ніхто не ведае, як хто абедае. Скажы мне, з кім ты знаёмы, і я скажу, хто ты. Скажы мне, хто твае сябры (твой сябра, твой друг), і я скажу, хто ты. Той хто топіцца, і за саломінку хопіцца. У каго грошы, у таго і розум. У каго дабро вядзецца, у таго і певень нясецца. У каго кашаль, той і красен і ў роце не суха, і ў хаце не глуха. У каго сем — тым і доля ўсем, а ў каго адно — і тое не ладно. Хто апарыцца на малацэ, той і на ваду дзьмухае. Хто б дзятла пазнаў (ведаў), каб не яго доўгі нос. Хто глядзіць вокам, той не пойдзе бокам. Хто дбае, той і мае. 342
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
12 👁