У сваёй хаце і качарга маці.
У сваёй хаце (у сваім доме) і вуглы (сцены) памагаюць.
Чым хата багата, тым і рада.
Шэпты хату зводзяць.
Я не я і хата не мая.
Як багаты памрэ, па тры з хаты прэ, а як бедачок — толькі поп ды
дзячок.
Як багаты памрэ, то і апошні з хаты прэ, а як бедны худачок —
толькі попік ды дзячок.
Хатка. Дарагая тая хатка, дзе радзіла (нарадзіла) мяне матка.
Дзеткі падраслі, хатку растраві.
З хаткі ў хатку, дык на рубель упадку.
Няма той хаткі, дзе б (каб) не было звадкі.
Хацець. І рыбы не хачу, і адзежкі не змачу.
Хацела б душа ў рай, ды грахі не пускаюць.
Хацеў бы ў рай, ды грахі не пускаюць.
Хочаш многа знаць, трэба мала спаць.
Хто як хоча, так па свайму бацьку плача.
Хвала. Адзін з'еш хоць вала, дык адна хвала а пакрысе, ды ўсе.
Хваліць. Аржаная каша сама сябе хваліць.
І бога хвалі і чорта не гняві.
Кожны кулік сваё балота хваліць.
Кожны старац сваю торбу хваліць.
Кожны (усякі) цыган сваю кабылу хваліць.
Любіць аржаная каша сама сябе хваліць.
Не хвалі каня запрагаючы, а дзеўку выбіраючы.
Старога хвалі, ды з двара гані.
Хвалі каня пасля дарогі, а пана — як выцягнуў ногі.
Хвароба. Спроба не хвароба.
Хвароба калі не ўморыць, то (дык) скрывіць.
Хвароба — мігрэнь: жраць ахвота, а працаваць лень.
Хвароба нікога не красіць.
Хватаць. Кабыла (конь) здыхае, а за траву хватае (хапае).
Хвост. Адну карову мае і тую за хвост падымае.
Збродлівай кошцы хвост уцінаюць.
Пашкадаваў воўк кабылу пакінуў хвост ды грыву.
Пень гарэў, а чорт хвост пагрэў.
Сарока на хвасце прынесла.
Сем гадоў нявестка жыла, а не ведала, што сучка свёкрава без хваста.
Сем гадоў нявестка жыла замужам і не ведала, што ў свёкра сучка без
хваста.
Хто не ўтрымаўся за грыву, таму і хвост не паможа.
Хітрасць. Хітрасцю свет пройдзеш, а назад не вернешся.
Хітры. Дурная справа не хітрая.
Мужык глядзіць, як варона, а хіцер, як чорт.
Хіцер Зміцер, але (ды) і Саўка не дурань (не дурны).
Хіцёр Зміцер, ды і Саўка не дурны.
Хлеб. Без хлеба яда — да парога хада.
Галоднай куме хлеб (сыр) наўме.
Галоднаму не спіцца, калі хлеб сніцца.
Горка часам праца, ды хлеб ад яе салодкі.
Дажыліся (дажылі) казакі (палякі), што ні хлеба, ні табакі.
Дасць бог дзень, дасць і полудзень (хлеб, ежу, пажытак).
Едзеш на дзень, бяры хлеба на тыдзень.
341
10 👁