Фэст. Дзе фэст, там і я ест.
Хаваць. Матка парве пазуху, хаваўшы для дзяцей, а дзеці парвуць пазуху,
хаваўшы ад маткі.
Хада. Без хлеба яда — да парога хада.
Хадзіць. Адна бяда не ходзіць другую за сабою водзіць.
Бачна па вочках, хто ходзіць па ночках.
Бывала, варона лапці абувала, а цяпер грак ходзіць так.
Бяда адна не ходзіць за сабою другую водзіць.
Ваўкоў (ваўка, воўка) баяцца — у лес не хадзіць.
Дзе хадзіў, там няма.
Задам (назад) толькі ракі поўзаюць (паўзуць, ходзяць).
Каля (ля) вады ходзячы намочышся.
Каля мукі ходзячы запылішся.
У грыбы хадзіць і то лепш са шчасцем.
Усе мы пад богам ходзім.
Хто позна ходзіць, той сам сабе шкодзіць.
Шавец заўсёды ходзіць без ботаў.
Шавец у падзёртых ботах ходзіць.
Шчасце адно не ходзіць, бяду за сабою водзіць.
Халімон. Калі (як) шанцуе, то (тады) і Халімон танцуе.
Халодны. Апёкшыся на малацэ, дык і на халодную ваду дзьмуць будзеш.
Хам. Што ўложыць хам, то не выме і пан.
Хамут. Была б (абы) шыя, а хамут знойдзецца.
Вось вам хамут і дуга, і, а я вам болей не слуга.
Вялікаму каню — вялікі хамут.
Хто коней мяняе, у таго хамут гуляе.
Хапацца. Тапелец і за саломінку хапаецца.
Як топішся, дык і за саломінку хапаешся.
Хапаць. Кабыла (конь) здыхае, а за траву хватае (хапае).
Хапіцца. Калі (як) топішся, дык (то) за брытву хопішся (ухопішся).
Той хто топіцца, і за саломінку хопіцца.
Хто топіцца, той за брытву хопіцца.
Хапіць. На наш век дурняў хопіць.
Хапіў з дзежкі, аж не бачыць сцежкі.
Хараство. З хараства вады не нап'ешся.
Хараство (краса) прыглядзіцца, а розум прыгадзіцца.
Харошы. Лепш пад лаўкай пасядзець, але на харошага паглядзець.
Пень прыбяры, то і пень харошы.
Харч. Карова на дварэ, дык і харч на стале.
Хата. Без гаспадара гумно плача, а без гаспадыні хата.
Без старога каля хаты — як без сабакі.
Госць на парог — радасць у хату.
Добры гаспадар і сабаку з двара (з хаты) не выганіць у такую нягоду
(у такое надвор'е, у такі дзень).
Калі абора цячэ, гаспадыня бліны пячэ, а калі гумно цячэ, гаспадар з
хаты ўцячэ.
Калі на гумне не малоціцца, тады ў хаце калоціцца.
Калі хата гарыць, не да пацераў.
Мая хата з краю і я нічога не знаю.
Не да пацераў, калі хата гарыць.
Не красна хата вугламі, а пірагамі.
Не пі, не еш і з хаты не лезь.
У каго кашаль, той і красен і ў роце не суха, і ў хаце не глуха.
340
Дадатковыя словы
надворе, напешся
21 👁