Умерці Пі ды еш, пакуль рот свеж, бо як умрэш, то і калом не ўпрэш. Умець. Добра ўсё ўмець, ды не ўсё рабіць. Кожны плача па сваім бацьку, як умее. Мужык — дурань, як умее, так і пее. Упадак. З хаткі ў хатку, дык на рубель упадку. Упадаць. Хто пад кім яму капае, часта сам у яе ўпадае. Упасці. Ажаніцца — не ўпасці: не ўстанеш, не атрасешся. Каб (калі б) ведаў, дзе павалішся (упадзеш), там, дык, то саломкі падаслаў бы. Што з воза ўпала, тое (то) прапала. Уперад. Кінь (кінеш, закінь) наперад (уперад) — знойдзеш ззаду. Уперадзе. Гэта яшчэ (толькі, пакуль) кветачкі, а ягадкі наперадзе (упера- дзе, яшчэ будуць). Уперці. Пі ды еш, пакуль рот свеж, бо як умрэш, то і калом не ўпрэш. Ураджай. Не зважай (не ўважай) на ўраджай, а жыта сей. Урадзіцца. Урадзілася цяля з белаю лапінкаю на лбе, так яно і памрэ. Уродзіцца цяля з лысінкаю, то і з лысінкаю здохне. Уража. Скачы, уража, як пан кажа. Уратаваць. Вольнаму воля, а шалёнаму поле (уратаванаму рай). Усе. Гл. увесь. Усё. Гл. увесь. Успамянуць. Хто старое ўспомніць (успамяне, памяне), таму вока вон. Успомніць. Хто старое ўспомніць (успамяне, памяне), таму вока вон. Уставаць. Хто рана ўстае, таму і бог дае. Устаць. Ажаніцца — не ўпасці: не ўстанеш, не атрасешся. Не кайся, рана ўстаўшы (падняўшыся) і рана жаніўшыся. Не кайся, што рана ўстаў або маладым ажаніўся. Раней устанеш — болей зробіш. Усюды. Куды ні кінь, усюды клін. Усюды добра, а дома лепей. Усякі. На ўсякае чханне не наздароўкаешся. Усякая будзе гаспадыня, калі мукі поўная скрыня. Усякая птушка сваё гняздо бароніць. Усякі (кожны) гад чужому грошу рад. Усякі (кожны) чорт на сваё кола ваду цягне. Усякі цыган сваю кабылу хваліць. Усярэдзіне. З твару яйка (яйцо), а ўсярэдзіне баўтун. Утаіць. Шыла ў мяшку (у мяху) не схаваеш (не ўтоіш). Уткнуць. Уткні мяне, божа, куды мне не трэба. Утрымацца. Хто не ўтрымаўся за грыву, таму і хвост не паможа. Ухапіцца. Калі (як) топішся, дык (то) за брытву хопішся (ухопішся). Ухапіць. Пайшоў па попел, а чорт ухопіў. Уцінаць. Збродлівай кошцы хвост уцінаюць. Уцякаць. Даюць — бяры, б'юць — уцякай. Як даюць, то бяры, а як б'юць, то ўцякай. Уцячы. Калі абора цячэ, гаспадыня бліны пячэ, а калі гумно цячэ, гаспа- дар з хаты ўцячэ. Работа (праца, справа) не воўк, у лес не ўцячэ (не збяжыць, не пабя- жыць). Фама. Я яму пра Фаму (пра Кузьму), а ён мне пра Ярому. Фурманка. Не пад'ясі — і залатую фурманку аддасі. 339
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бюць, падясі
17 👁