Такога цвету па ўсяму свету.
Усе бабры дабры, адна выдра ліхая.
Усе за аднаго і адзін за ўсіх.
Усе мы пад богам ходзім.
Усе чэрці адной шэрсці.
Усё мінецца, а праўда застанецца.
Усё на свеце мае свой канец.
Усё цячэ, усё мяняецца (змяняецца).
Усяго было даволі, толькі прынукі не было.
Усяму на свеце ёсць канец.
Усяму свой час.
Чакаць і даганяць горш за ўсё.
Чужое ўсё смачней.
Яшчэ той не радзіўся, каб усяму свету згадзіўся.
Увечары. Яму раніцаю росна, у поўдзень млосна, а ўвечары камары куса-
юць.
Увосень. Куранят увосень (восенню) лічаць.
Увосень і верабей багаты.
Увосень — работ восем.
Увушшу. Хто парася (парасё) украў, у таго ў вушах (увушшу) пішчыць.
Удавацца. Як папу ўдаецца, то і пападдзя смяецца.
Удар. Іскру тушы да пажару, бяду адводзь да ўдару.
Ударыць. Захочаш сабаку выцяць (ударыць) — палку (кій) знойдзеш.
Удацца. Казала Насця, як удасца.
Як (калі) удасца жарабё (бычок) з лысінкай, дык і здохне (састарэе)
такім (з лысінкай).
Удача. Да ўдачы не трэба прыдачы.
Удод. Што ні год, то ўдод.
Удой. Укрой — не ўдой.
Ужо. Дзе быў (хадзіў), там цяпер, ужо няма.
Узгадаваць. Дзетак узгадаваць — не грыбоў назбіраць.
Уздыхаць. Не ўздыхай, чаго няма, то няхай.
Узысці. Пакуль (покі) сонца ўзыдзе, раса вочы выесць.
Узыходзіць. Каб такіх часта сеялі, ды рэдка ўзыходзілі.
Узяцца. Калі ўзяўся за гуж, не кажы, што не дуж.
Узяўшыся за гуж, не кажы, што не дуж.
Узяць. Адкуль сіраце бацьку ўзяць.
Бог даў, бог і ўзяў.
Зяць любіць узяць.
Ішла Хоўра жыта жаць, забылася серп узяць.
Не ўзяў за руку, не кажы што злодзей.
Хто палку ўзяў, той і капрал.
Укарызна. Сівізна не ўкарызна.
Украсці. Хто парася (парасё) украў, у таго ў вушах (увушшу) пішчыць.
Укрой. Укрой — не ўдой.
Укусіць. Блізка (блізкі) локаць, ды (а) не ўкусіш.
Лістам сцелецца, а ўкусіць цэліцца.
Улажыць. Што ўложыць хам, то не выме і пан.
Улезці. Калі улез у дугу, дык не кажы што не маху.
Уляцець. Першая чарка калом, другая сакалом, а трэцяя сама ўляціць
(астатнія паляцяць дробнымі птушачкамі).
Умарыць. Хвароба калі не ўморыць, то (дык) скрывіць.
338
12 👁