Не ты першы, не ты апошні. Не шукай бяды, яна сама цябе знойдзе. Скажы мне, з кім ты знаёмы, і я скажу, хто ты. Скажы мне, хто твае сябры (твой сябра, твой друг), і я скажу, хто ты. Ты з варот, а ён цераз плот. Ты на гару, а чорт за нагу. Ты яго маслам маж, а ён дзёгцем смярдзіць. Ты яму «стрыжанае, а ён табе «голенае. Хто ў боб, а хто ў гарох а хто (ты) у сачыўку. Шануй каня дома, а ён цябе ў дарозе. Тыдзень. Дзень з алеем, а тыдзень так галеем. Едзеш на дзень, бяры хлеба на тыдзень. Тым. Чым багаты, тым і рады. Чым далей у лес, тым болей (больш) дроў. Чым хата багата, тым і рада. Чым чорт не араў, тым і сеяць не стаў (не будзе). Тын. Які дуб, такі і тын, які бацька, такі і сын. Тысяча. Куляй у аднаго пацэліш, а трапным словам у тысячу. Тытунец. Калі курэц, то насі люльку і тытунец Кожны курэц павінен мець свой аганец і тытунец. Убачыць. Лепш (лепей) адзін раз убачыць (пабачыць), чым сто разоў пачуць. Пажывём — пабачым (убачым). Убірацца. Калі не поп, дык не ўбірайся ў рызы. Не поп, не ўбірайся (не прыбірайся) у рызы. Убіцца. Убіўся ў вароны, каркай так, як і оны. Уважаць. Не ўважай на ўраджай, а жыта сей. Уваліцца. Не капай другому яму, сам у яе ўвалішся. Увесь. Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго. Адзін з'еш хоць вала, дык адна хвала а пакрысе, ды ўсе. Адна паршывая (шалудзівая, паганая) авечка (аўца) увесь статак (гурт, усю чараду) псуе (сапсуе). Бойся быка спераду, каня ззаду, а дурня — з усіх чатырох бакоў. Будзеш усё ведаць, хутка (скора) пастарэеш (састарышся, стары зробішся). Вайна ўсё спіша. Гавары, ды не усё дагары. Дай божа, каб усё было гожа, а што нягожа — не дай божа. Добра ўсё ўмець, ды не ўсё рабіць. Еш селядца з галавою, за ўсё грошы плачаны. Злодзей хоць вуглы пакіне, а агонь усё забярэ. Зямля святая ўсіх прымае. Кума куме, дый пайшло па ўсім сяле. Кума (кум) куме, а кума па ўсім сяле. Мая душа не крывая, усё прымае. На вяку (жывучы) усяго нажывеш — і Кузьму татам назавеш. На сонца ўсе роўна глядзім, ды не ўсе роўна бачым. Не ўсё (не заўсёды) кату масленіца прыйдзе і вялікі пост. Не ўсё тое золата, што блішчыць. Ноччу (поначы) усе каты (кошкі) шэрыя. Прыйшла Прачыстая — усё поле чыстае. Скажы курыцы, дык яна па ўсёй вуліцы. Скора састарышся, як усё будзеш ведаць. 337
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
16 👁