Траякі. Ядзім хлеб траякі: чорны, белы і ніякі.
Трое. Адно дзіця — не дзіця, двое дзяцей — паўдзіцячы трое дзяцей —
гэта дзіця.
Тройца. Бог тройцу любіць.
Тры. Абяцанага тры гады чакаюць.
Адзін сын — не сын, два сыны — палова сына (паўсына), тры сы-
ны — сын.
Як багаты памрэ, па тры з хаты прэ, а як бедачок — толькі поп ды
дзячок.
Трывога. Як трывога, тады (дык) да бога.
Трымаць. Дачка ў пары — не трымай у двары.
Еш пірог (боршч) з грыбамі, а язык трымай за зубамі.
Маеш дачку — трымай гарэлачку ў глячку.
Трэба. Вырас пад неба, а дурань як трэба.
Да ўдачы не трэба прыдачы.
І да грыба трэба нагнуцца.
Каб пазнаць (ведаць) чалавека, дык трэба з'есці з ім пуд солі.
Калі здаецца, дык (то) трэба хрысціцца.
Круці не круці (не вярці), а трэба памерці.
На бяду мала трэба.
На чужы лоб сягаючы (шыбаючы), трэба і свой падставіць (наста-
віць).
Свайго не меўшы, трэба легчы (кладзіся) спаць не еўшы.
Тое, што можна зрабіць сёння, не трэба адкладваць на заўтра.
Трэба пуд солі з'есці, каб пазнаць чалавека.
Уткні мяне, божа, куды мне не трэба.
Хочаш многа знаць, трэба мала спаць.
Трэска. Лес сякуць — трэскі ляцяць.
Трэці. Першая жонка ад бога, другая ад людзей, а трэцяя ад чорта.
Першая чарка калом, другая сакалом, а трэцяя сама ўляціць (аста-
тнія паляцяць дробнымі птушачкамі).
Першы дзень госць — золата, другі — срэбра, трэці — медзь, дадому
(дахаты) едзь.
Туды. Дзе чорт сам не зможа (не можа), туды (там) бабу пашле.
Закон што дышла, куды павярнуў, туды і выйшла.
Куды вецер, туды і дым.
Куды еду, туды еду, ды ўсё карчмы не міну.
Куды іголка (іголачка), туды і нітка (нітачка).
Куды конь з капытом, туды і рак з клюшняй (з клюшнямі).
Не лезь, жаба, туды, дзе коней куюць.
Турма. Ад торбы (ад сумы) і (ды) ад турмы не адракайся (не заракайся).
Тут. Пра воўка (аб воўку) памоўка, а ён і сам тут.
Тучыць. Панскае вока каня тучыць (гадуе).
Тушыць. Іскру тушы да пажару, бяду адводзь да ўдару.
Пажар (агонь) агнём не тушаць (не гасяць).
Ты. Бог лесу не зраўнаваў, а то людзей ты зраўнуеш.
Вось табе (вам) хамут і дуга, і, а я табе (вам) больш, болей не
слуга.
Гора табе, воле, калі цябе карова коле.
Да цябе (да вас) не п'юць, не кажы (не кажыце) здароў будзь.
Калі заб'еш бабра, то не будзе табе дабра.
На табе, божа (нябожа), што нам (мне) нягожа.
Не мне казаць, не табе слухаць.
336
Дадатковыя словы
забеш, зесці, пюць
10 👁