Хто не нараджаецца, той не памірае. Хто не працуе (не робіць), той не есць. Хто не ўтрымаўся за грыву, таму і хвост не паможа. Хто нічога не робіць, той не памыляецца. Хто новага не бачыў, той старому рад. Хто палку ўзяў, той і капрал. Хто парася (парасё) украў, у таго ў вушах (увушшу) пішчыць. Хто па ядзе (пад'еўшы) не аддыша, таго бог за свінню запіша. Хто плаціць грошы, той заказвае і музыку. Хто позна ходзіць, той сам сабе шкодзіць. Хто пытае, той не блудзіць. Хто рана ўстае, таму і бог дае. Хто робіць, той і мае. Хто сее (пасее) вецер, той пажне буру. Хто спіць, дык той не грашыць (не грэшыць). Хто старое ўспомніць (успамяне, памяне), таму вока вон. Хто топіцца, той за брытву хопіцца. Хто ў лесе не злодзей, той дома не гаспадар. Хто чужога не шкадуе, той свайго не мае. Хто шукае, той знаходзіць. Чаму быць, таго не мілаваць. Чым хата багата, тым і рада. Што будзе міру, тое (то) і бабінаму сыну. Што будзе, тое (то) будзе, а Саўка (Грышка) на куце не будзе. Што было, тое (то) сплыло. Што задужа (занадта), то (тое) не здрова (не здорава). Што з воза ўпала, тое (то) прапала. Што каму рупіць, то той тое (пра тое) і жупіць. Што каму суджана, дык і пехатой таго не абойдзеш і з канём не аб'едзеш. Што пасееш, тое і пажнеш. Што ў каго (каму) баліць, той пра тое (аб тым) і гаманіць (гаворыць, крычыць). Што ў цвярозага ў галаве (на розуме), то (тое) у п'янага на языку. Што (чаго) не ясі, таго у рот не нясі. Яшчэ той не радзіўся, каб усяму свету згадзіўся. Тонка. Дзе тонка, там ірвецца. Торба. Ад торбы (ад сумы) і (ды) ад турмы не адракайся (не заракайся). Грэх у мех, грашаняты ў торбу. Кожны старац сваю торбу хваліць. Торны. На торнай дарозе трава не расце. Трава. Кабыла (конь) здыхае, а за траву хватае (хапае). На вытаптанай (выбітай, торнай) дарозе трава не расце. Травіца. Як на грамніцы нап'ецца певень вадзіцы, дык на Юр'я наесца вол травіцы. Трактар. На трактар спадзявайся, а каня не прадавай. Трапіць. Трапіў у вараны, крычы, як яны. Трапны. Куляй у аднаго пацэліш, а трапным словам у тысячу. Трасца. Мужык з жонкай сварыцца, калі трасца ў гаршку варыцца. На назе бот скрыпіць, а ў гаршку трасца кіпіць. Траціць. Не траць, куме, сілы, спускайся на дно. Скупы два разы траціць. Трашчаць. Паны б'юцца, а ў мужыкоў чубы трашчаць. 335
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абедзеш, бюцца, напецца, падеўшы, пянага, юря
10 👁