Татарын. Няпрошаны (незапрошаны, нязваны) госць горш за татарына.
Таўсцець. Пана клянуць, а пан тлусцее (таўсцее).
Твар. З твару яйка (яйцо), а ўсярэдзіне баўтун.
Твой. Будзе калі-небудзь, некалі і на нашай (маёй, тваёй) вуліцы свята.
Скажы мне, хто твае сябры (твой сябра, твой друг), і я скажу,
хто ты.
Чыя б кароўка (карова) мычала, а твая (чыя) б маўчала (памаўчала).
Тлець. Адна галавешка і ў печы не тлее (не гарыць).
Тлусцець. Пана клянуць, а пан тлусцее (таўсцее).
Той. Абед на абед не тое што кій на кій.
Адну карову мае і тую за хвост падымае.
Бог лесу не зраўняў, не тое што людзей.
Дарагая тая хатка, дзе радзіла (нарадзіла) мяне матка.
Добра смяецца той, хто смяецца апошні.
Жывём (жыву) як той гарох пры дарозе — хто ідзе, той і скубе.
За што купіў, за тое і прадаю.
З кім жыць, таго не гнявіць.
З кім павядзешся, ад таго і набярэшся.
Злодзею адна дарога, а хто шукае, таму многа.
Каб ведаў чалавек, дзе спатыкнецца, то пераступіў бы тое месца.
Каму шанцуе (пашанцуе), той і ў лапцях танцуе.
Каторы конь цягне, таго і паганяюць.
Міл (мілы, дораг) той куток, дзе абрэзалі (рэзалі) пупок.
Мінуліся тыя рокі, калі паны браліся ў бокі.
На каго бог, на таго і людзі.
На тое і шчупак у моры (у вадзе), каб карась не драмаў.
На тым свеце не дадуць.
На чыім возе (вазку, коніку) едзеш, таму і песню (песеньку, песенькі)
спявай (пей, вядзі).
Не бойся таго сабакі, што брэша, а бойся таго, што лашчыцца.
Не той друг, што мёдам мажа, а той, хто праўду ў вочы кажа.
Не той піва п'е, хто варыць.
Не ўсё тое золата, што блішчыць.
Няма лепш за той куток, дзе вязалі пупок.
Няма таго злога, каб не выйшла на добрае.
Няма той хаткі, дзе б (каб) не было звадкі.
Тая зязюля, ды не так кукуе.
Тое, што можна зрабіць сёння, не трэба адкладваць на заўтра.
Той хто топіцца, і за саломінку хопіцца.
У каго грошы, у таго і розум.
У каго дабро вядзецца, у таго і певень нясецца.
У каго кашаль, той і красен і ў роце не суха, і ў хаце не глуха.
У каго сем — тым і доля ўсем, а ў каго адно — і тое не ладно.
У каня чатыры нагі, і той спатыкаецца.
Хто апарыцца на малацэ, той і на ваду дзьмухае.
Хто глядзіць вокам, той не пойдзе бокам.
Хто дбае, той і мае.
Хто дужшы, той прутшы.
Хто каго любіць, той таго і чубіць.
Хто капейкі не беражэ, таго рубель баіцца.
Хто коней мяняе, у таго хамут гуляе.
Хто лепшага не мае, таму і гэта добра.
Хто можа, той і едзе.
Хто на чым сядзіць, той таго і глядзіць.
334
10 👁