Такі. Добры гаспадар і сабаку з двара (з хаты) не выганіць у такую нягоду (у такое надвор'е, у такі дзень). З якой лысінкай цёлка нарадзілася, з такой і здохне. Каб такіх часта сеялі, ды рэдка ўзыходзілі. Не такі (не так) чорт страшны, як яго малююць. Сава не родзіць (не прывядзе) сакала а такога ж чорта, як сама. Такога цвету па ўсяму свету. Чорт не адны лапці (не адну пару лапцей) стаптаў, пакуль (покуль) такую пару дабраў (сабраў). Якая заслуга, такая і пашана. Якая птушка, такое і гняздзечка. Які дуб, такі і тын, які бацька, такі і сын. Які куст, такі і адростак. Які чорт Хомка, такая яго жонка. Якія самі, такія і сані. Як (калі) удасца жарабё (бычок) з лысінкай, дык і здохне (састарэе) такім (з лысінкай). Якое дрэва, такі і клін, які бацька, такі і сын. Якое карэнне, такое і насенне. Якое семя, такое і племя. Талан. Беднаму (няшчаснаму) Івану няма нідзе талану. Там. Дзе быў (хадзіў), там цяпер, ужо няма. Дзе воўк радзіўся, там і куст яму міл. Дзе гной, там і лой. Дзе госць, там і бог ёсць. Дзе каша ды аладка, там і грамадка. Дзе коратка (тонка), там ірвецца (і рвецца). Дзе людзі бяднеюць, там паны багацеюць. Дзе нянек многа, там дзіця бязнога (мурзатае). Дзе поп царкву ставіць, там лан карчму ладзіць. Дзе п'юць, там і льюць. Дзе толькі мужык з слаўцом, там за ім пуга з вузлом. Дзе фэст, там і я ест. Дзе цесна, там пацешна. Дзе чорт сам не зможа (не можа), туды (там) бабу пашле. Добра там, дзе нас няма. Дождж ідзе не там, дзе просяць, а дзе косяць, не там, дзе ждуць, а там, дзе жнуць. Каб (калі б) ведаў, дзе павалішся (упадзеш), там, дык, то саломкі падаслаў бы. Там добра, дзе нас няма. Танцаваць. Калі (як) шанцуе, то (тады) і Халімон танцуе. Каму пашанцуе, той і ў лапцях танцуе. Плакаў, плакаў, а бог быў аднакаў, пачаў танцаваць, пачало шанца- ваць. Тапелец. Тапелец і за саломінку хапаецца. Тапіцца. Калі (як) топішся, дык (то) за брытву хопішся (ухопішся). Той хто топіцца, і за саломінку хопіцца. Хто топіцца, той за брытву хопіцца. Як топішся, дык за саломінку хапаешся. Тапор. Чалавек невучоны як (што) тапор нетачоны. Што напішаш (напісана) пяром, то не вырубіш (не высечаш) тапа- ром. Тата. На вяку (жывучы) усяго нажывеш — і Кузьму татам назавеш. 333
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

надворе, пюць
8 👁