Гасцям гадзі, але і сябе не галадзі.
Кінь (кінеш) за сабою, то знойдзеш перад сабою.
Кінь перад сабою, знойдзеш за сабою.
Крывое кола на сябе гразь кідае.
Любіць аржаная каша сама сябе хваліць.
Сама сябе раба б'е, калі (што) нячыста жне.
Хто позна ходзіць, той сам сабе шкодзіць.
Шчасце адно не ходзіць, бяду за сабою водзіць.
Сявенька. Прыйшоў Мікола, не пытай ні ў кога, бяры сявеньку і (ды) сей
памаленьку.
Сягаць. На чужы лоб сягаючы (шыбаючы), трэба і свой падставіць (наста-
віць).
Сядзець. Гадуй, мядзведзь, дзеці, каб было за кім сядзеці.
У разумнага вочы і на патыліцы сядзяць.
Хто на чым сядзіць, той таго і глядзіць.
Сякера. Розум не сякера — не пазычыш.
Сяло. Кума куме, дый пайшло па ўсім сяле.
Кума (кум) куме, а кума па ўсім сяле.
Старцу сяло не у наклад.
Сямёра. Сямёра аднаго не чакаюць.
Сям'я. Сям'я не без вырадка.
У сям'і не без вырадка.
С янінка. Па кропельцы — рэчка, па сянінцы — копка, а па копцы —
стог.
Сярмяжка. Свая сярмяжка не цяжка.
Сястра. Брат любіць сястру багатую, а мужык (муж) жонку здаровую.
Сячы. Лес сякуць — трэскі ляцяць.
Павінную галаву і меч не сячэ.
Табака. Дажыліся (дажылі) казакі (палякі), што ні хлеба, ні табакі.
Таварыш. Воўк казе не таварыш.
Гусь свінні не таварыш.
Пешы коннаму не таварыш.
Тады. Дождж ідзе не тады, як просяць, а тады, як жнуць ды косяць.
Калі на гумне не малоціцца, тады ў хаце калоціцца.
Калі (як) шанцуе, то (тады) і Халімон танцуе.
Не тады вучацца плаваць, калі вада ў рот плыве.
Не тады сабак кормяць, як на паляванне ісці (ехаць).
Тады маці міла, як ногі мыла.
Як трывога, тады (дык) да бога.
Тайны. Няма нічога тайнага (патайнага), каб не стала (што не стала б, каб
не было) яўным.
Так. Бывала, варона лапці абувала, а цяпер грак ходзіць так.
Дзень з алеем, а тыдзень так галеем.
Мужык — дурань, як умее, так і пее.
Нашто богу маліцца, — ён нас і так баіцца.
Не так чорт страшны, як яго малююць.
Тая зязюля, ды не так кукуе.
Убіўся ў вароны, каркай так, як і оны.
Урадзілася цяля з белаю лапінкаю на лбе, так яно і памрэ.
У чужой старонцы не так свеціць сонца.
Хто як хоча, так па свайму бацьку плача.
Як гукнеш, так і адгукнецца.
Як сабаку кормяць, так сабака і брэша.
332
Дадатковыя словы
сямя, сямі
10 👁