Сунуцца. Не ведаючы (не зведаўшы) броду, не сунься ў воду.
Сусед. Добры сусед раднейшы за роднага брата.
Сустракаць. Па адзежы сустракаюць, а па розуму праводзяць.
Суха. У каго кашаль, той і красен і ў роце не суха, і ў хаце не глуха.
Сухі. Сухая ложка рот дзярэ.
Сучачка. Маленькая сучачка заўсёды шчаня.
Сучка. Сем гадоў нявестка жыла, а не ведала, што сучка свёкрава без хва-
ста.
Сем гадоў нявестка жыла замужам і не ведала, што ў свёкра сучка без
хваста.
Сучок. Бачым сучок у воку брата свайго, а бервяна ў сваім не заўважаем.
Схаваць. Каханне і кашаль не схаваеш.
Шыла ў мяшку (у мяху) не схаваеш (не ўтоіш).
Схапіць. Шылам кісялю не схваціш (не схопіш).
Схваціць. Шылам кісялю не схваціш (не схопіш).
Сходзіцца. Гара з гарой не сходзіцца, а чалавек з чалавекам заўсёды.
Сцежка. Хапіў з дзежкі, аж не бачыць сцежкі.
Сцерагчы. Сцеражонага і бог сцеражэ.
Сцерці. У чорта спіна сцёрта.
Сцяна. Галавою (ілбом) сцяны (сцяну, муру, мур) не праб'еш.
І сцены маюць вушы.
І ў сцен ёсць вушы.
У сваёй хаце (у сваім доме) і вуглы (сцены) памагаюць.
Сцяпан. Адзін Сцяпан — заўсёды пан, а калі і нястача, дзіця не плача.
Сцярпецца. Сцерпіцца — злюбіцца.
Сшыць. Век зжыць — не мех сшыць.
Сын. Адзін сын — не сын, два сыны — палова сына (паўсына), тры
сыны — сын.
Калі бацька рыбак, то і сын глядзіць на ваду.
Што будзе міру, тое (то) і бабінаму сыну.
Які дуб, такі і тын, які бацька, такі і сын.
Якое дрэва, такі і клін, які бацька, такі і сын.
Сынок. Што гадок, то і ядок (сынок).
Сыр. Галоднай куме хлеб (сыр) наўме.
Чакай, баба, Пятра — будзеш сыр есці.
Чакай Пятра — сыр (сыру) з'ясі.
Чакай, цётка, Пятра — будзеш сыр есці.
Сысці. Каб свінні рогі, не саступіла б (не сышла б) з дарогі.
Сыты. Пакуль сыты пахудзее, дык худы памрэ.
Салавей байкамі не сыты.
Сыты галоднаму не спагадае.
Сэрца. Дзіця за руку бярэш — маці за сэрца.
З вачэй (з воч) далоў і з сэрца вон.
Сэрца не камень.
Сэрцу не загадаеш.
Сябар. Не май сто рублёў, а май сто сяброў.
Скажы мне, хто твае сябры (твой сябра, твой друг), і я скажу,
хто ты.
Сябе. Адна бяда не ідзе, другую за сабой вядзе.
Аржаная каша сама сябе хваліць.
Бяда адна не ходзіць за сабою другую водзіць.
Вышэй самога сябе не скочыш (не падскочыш).
331
Дадатковыя словы
зясі, прабеш
11 👁