Будзеш усё ведаць, хутка (скора) пастарэеш (састарышся, стары
зробішся).
На чужой старане і жук мяса і старая баба — маладзіца.
Новае сітца на калку навісіцца, а старое і пад лаўкай наваляецца.
Старога вераб'я на мякіне не зловіш (не падманеш, не правядзеш).
Старога хвалі, ды з двара гані.
Стары вол (конь) баразны не псуе (не сапсуе).
Стары друг лепш (лепей) за новых двух.
Стары кажа на глум, а малады бярэ на вум.
Хто новага не бачыў, той старому рад.
Хто старое ўспомніць (успамяне, памяне), таму вока вон.
Статак. Адна паршывая (шалудзівая, паганая) авечка (аўца) увесь ста-
так (гурт, усю чараду) псуе (сапсуе).
Стаўляць. Заві хоць гаршком, толькі ў печ не стаўляй.
Называй хоць гаршком, толькі ў печ не стаўляй.
Хоць гаршком заві (называй), адно (толькі, а) у печ не стаўляй.
Стаць. Няма нічога тайнага (патайнага), каб не стала (што не стала б, каб
не было) яўным.
Плакаў, плакаў — усё бог аднакаў, пачаў пяяць (спяваць) — стаў бог
даваць.
Чым чорт не араў, тым і сеяць не стаў (не будзе).
Стаяць. Скрыпучае (спрыплівае) дрэва доўга скрыпіць (стаіць).
Сто. Лепш (лепей) адзін раз убачыць (пабачыць), чым сто разоў па-
чуць.
Не май сто рублёў, а май сто сяброў.
Стог. Па кропельцы — рэчка, па с янінцы — копка, а па копцы — стог.
Стол. Карова на дварэ, дык і харч на стале.
Пакуль у (на) гумне цэп, патуль (датуль) на стале хлеб.
Пусці свінню пад стол, то яна захоча і на стол.
Хлеб на стале — рукі свае.
Столькі. Адзін дурань можа задаць (задасць) столькі пытанняў, што дзе-
сяць (сем) разумных не адкажуць.
Страва. У закаханай кухаркі няўдалая страва выходзіць.
Страляць. Чалавек страляе, а чорт кулю носіць.
Страх. У страху вочы вялікія.
Страха. Лёгкае пяро, ды на страху не закінеш.
Страчаць. Па адзенні страчаюць, а па розуму праводзяць.
Страшны. Голаму разбой не страшан (не страшны).
Не такі (не так) чорт страшны, як яго малююць.
Паранены звер страшны (яшчэ больш небяспечны).
Струмант. Без струманту (без снасці) і вошы (гніду) не заб'еш.
Стрыгчы. Авечку стрыгуць, а баран дрыжыць.
Стрыжаны. Пайшоў па воўну, а вярнуўся стрыжаны (пастрыжаны, астры-
жаны).
Ты яму "стрыжана" а ён табе «голена».
Студзень. Студзень мяце — ліпень залье.
Студзіць. Апёкшыся малаком, ваду студзяць.
Суджаны. Суджанага і канём не аб'едзеш.
Што каму суджана, дык і пехатой таго не абойдзеш і з канём не
аб'едзеш.
Судзіцца. З багатым не варта судзіцца, а з дужым біцца.
З дужым не дужайся, з багатым не судзіся.
Сума. Ад сумы і ад турмы не адракайся.
330
Дадатковыя словы
абедзеш, верабя, забеш
11 👁