Не чапай ліха, пакуль спіць. Салдат спіць, а служба ідзе. Свайго не меўшы, трэба легчы (кладзіся) спаць не еўшы. Хочаш многа знаць, трэба мала спаць. Хто спіць, дык той не грашыць (не грэшыць). Чым чорт не жартуе, калі (пакуль) бог спіць. Спераду. Бойся быка спераду, каня ззаду, а дурня — з усіх чатырох бакоў Спіна. У чорта спіна сцёрта. Спісаць. Вайна ўсё спіша. Сплыць. Што было, тое (то) сплыло. Спосаб. Лепшы спосаб абароны — нападзенне. Справа. Добры пачатак — палавіна справы. Дурная справа не хітрая. Маўр зрабіў сваю справу, маўр можа ісці (адысці). Справа майстра баіцца. Справа не воўк, у лес не ўцячэ. Спроба. Спроба не хвароба. Спрос. За спрос не б'юць у нос. За спрос платы не бяруць. Спускацца. Не траць, куме, сілы, спускайся на дно. Спявак. У музыкі хлеб невялікі, а спяваю маюць ніякі. Спяваць. Кожная сасна свайму бору песню спявае. На чыім возе (вазку, коніку) едзеш, таму і песню (песеньку, песенькі) спявай (пей, вядзі). Не заўсёды світае, як певень спявае. Плакаў, плакаў — усё бог аднакаў, пачаў пяяць (спяваць) — стаў бог даваць. Срэбра. Першы дзень госць — золата, другі — срэбра, трэці — медзь, да- дому (дахаты) едзь. Слова — серабро (срэбра), маўчанне — золата. Ссаць. Ліслівае (ласкавае, пакорнае) цяля (цялятка) дзвюх матак (дзве маткі) ссе. Ставіць. Дзе поп царкву ставіш», там пан карчму ладзіць. Няхай хоць гаршком завуць, абы ў печ не ставілі. Стан. У сваім стане і прыстаў цар. Стаптаць. Чорт не адны лапці (не адну пару лапцей) стаптаў, пакуль (по- куль) такую пару дабраў (сабраў). Чорт сем пар лапцей стаптаў, пакуль пару дабраў. Старана. На чужой старане і жук мяса і старая баба — маладзіца. Чужая старана — мачаха. Чужая старана — цёмны лес. Старасць. Маленькі сабачка да старасці шчанюк (шчаня). Старасць не радасць а горб не карысць. Старасць нікога (чалавека) не красіць. Старац. Для старца міля не круг. Кожны старац сваю торбу хваліць. Старцу міля не круг. Старцу сяло не у наклад. Цешыўся старац, што перажыў марац, ажно ў маю нясуць яго да гаю. Старонка. На чужой старонцы рад сваёй варонцы. У чужой старонцы не так свеціць сонца. Стары. Без старога каля хаты — як без сабакі. 329
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бюць
9 👁