Чаго ж бы плакаў слеп, каб бачыў свет (след).
Смаліць. Не да парасят, калі свінню смаляць.
Свінні не да парасят, калі яе смаляць.
Смаляны. У каханкі смаляныя лаўкі.
Смачней. Чужое ўсё смачней.
Смачны. Смачны жабе арэх, ды зубоў бог не даў.
Смела. Скончыў (кончыў) дзела — гуляй смела.
Смеласць. Смеласць (храбрасць, адвага) гарады бярэ.
Смелы. На смелага сабакі брэшуць, а баязлівага рвуць.
Смерць. Ад смерці не адкупішся.
Дзвюм смерцям (смярцям) не бываць, а адной не мінаваць.
Катку жарты — мышцы смерць.
Перад смерцю не надышашся.
Сабаку і сабачая смерць.
Смерць і радзіны не выбіраюць гадзіны.
Смерць не ручаінка — не пераскочыш.
Што дзень — бліжэй да смерці.
Сметнік. На сваім сметніку і певень (верабей) гаспадар.
Смех. Паспех — людзям на смех.
Смех без прычыны — прызнак (знак) дурачыны.
Чужы дурань — смех, свой дурань — сорам.
Смецце. Золата і ў смецці (у попеле) блішчыць.
Смярдзець. Ты яго маслам маж, а ён дзёгцем смярдзіць.
Смяяцца. Добра смяецца той, хто смяецца апошні.
Як папу ўдаецца, то і пападдзя смяецца.
Снасць. Без снасці і вошы не заб'еш.
Снег. Альбо дожджык, альбо снег, альбо будзе, альбо не.
Сніцца. Галоднаму не спіцца, калі хлеб сніцца.
Соль. Каб пазнаць (ведаць) чалавека, дык трэба з'есці з ім пуд солі.
Трэба пуд солі з'есці, каб пазнаць чалавека.
Хлеб-соль еш, а праўду рэж.
Сонца. Загляне сонца і у наша аконца.
Каб сонца засланіць, вушэй асліных мала.
На сонца ўсе роўна глядзім, ды не ўсе роўна бачым.
Пакуль (покі) сонца ўзыдзе, раса вочы выесць.
У чужой старонцы не так свеціць сонца.
Чуў, кум, сонца, бачыў гром?
Сорак. Сарока з куста — сорак на куст.
Сорам. Сорам не дым, вачэй (вочы) не выесць.
Чужы дурань — смех, свой дурань — сорам.
Спагадаць. Сыты галоднаму не спагадае.
Спадзявацца. На бога спадзявайся, а (ды) сам не давайся (не агінайся, не
зявай).
На трактар спадзявайся, а каня не прадаваў
Спаймаць Дай божа (бог) нашаму цяляці ваўка (воўка) спаймаці (з'есці).
Спатыкацца. Конь на чатырох нагах і то спатыкаецца.
У каня чатыры нагі, і той спатыкаецца.
Спатыкнуцца. Каб ведаў чалавек, дзе спатыкнецца, то пераступіў бы тое
месца.
Спацца. Галоднаму не спіцца, калі хлеб сніцца.
Спаць. Ліса спіць і курэй бачыць.
Не чапай ліха, калі спіць ціха.
328
Дадатковыя словы
забеш, зесці
8 👁