Еду ціха — са мной ліха, еду скора — са мной гора.
Скора састарышся, як усё будзеш ведаць.
Скочыць. Вышэй пупа (пят, галавы) не падскочыш (не скочыш).
Вышэй самога сябе не скочыш (не падскочыш).
Скрывіць. Хвароба калі не ўморыць, то (дык) скрывіць.
Скрыня. Усякая будзе гаспадыня, калі мукі поўная скрыня.
Як мукі скрыня, дык і свіння гаспадыня.
Скрыпець. На назе бот скрыпіць, а ў гаршку трасца кіпіць.
Скрыпучае (скрыплівае) дрэва доўга скрыпіць (стаіць).
Скрыплівы. Скрыплівае дрэва доўга скрыпіць.
Скрыпучы. Скрыпучае дрэва жывучае.
Скрыпучае (скрыплівае) дрэва доўга скрыпіць (стаіць).
Скрыпучая вярба два вякі жыве.
Скубці. Жывём (жыву) як той гарох пры дарозе — хто ідзе, той і скубе.
Скулка. Задарам і скулка не сядзе.
Скупы. Скупы два разы траціць.
Скупы плаціць двойчы.
Слабець. Волас сівее, розум слабее.
Слава. Добрая слава далёка ідзе, а кепская (ліхая) яшчэ далей ляціць.
Добрая слава на паліцы ляжыць, а благая па дарожцы бяжыць.
Слаўны. Славен бубен за гарамі.
Хоць крывое ды гарбатае, абы слаўнае ды багатае.
Слаўцо. Дзе толькі мужык з слаўцом, там за ім пуга з вузлом.
Слацца. Лістам сцелецца, а ўкусіць цэліцца.
След. Чаго ж бы плакаў слеп, каб бачыў свет (след).
Слёзка. Адальюцца воўку авечыя слёзкі (слёзы).
Слова. З песні слова не выкінеш.
Куляй у аднаго пацэліш, а трапным словам у тысячу.
Ласкавае слова што дзень ясны (веснавы).
Слова вецер, а пісьмо грунт.
Слова не верабей, выпусціў (выпусціш, вылеціць, вылецела) — не
зловіш.
Слова — серабро (срэбра), маўчанне — золата.
Слуга. Вось табе (вам) хамут і дуга, і, а я табе (вам) больш, болей не
слуга.
Служба. Дружба дружбай, а служба службай.
Не ў службу, а ў дружбу.
Салдат спіць, а служба ідзе.
Служба не дружба.
Служка. Служка ў лапцях, а я (пан) босы.
Служыць. Глухому дзве абедні не служаць.
Для глухога дзвюх абедзень не служаць.
Служыў да вуса, служы і да барады.
Слухаць. Другіх слухай, а сваім розумам жыві.
Людзей (другіх) слухай, а (ды) свой розум май.
Не мне казаць, не табе слухаць.
Не слухаеш ківа, дык паслухаешся кія.
Сляза. Адальюцца воўку авечыя слёзкі (слёзы).
Масква слязам не верыць.
Слязамі (слязьмі) гору (бядзе) не паможаш.
Сляпы. Невучоны (нявучаны) як (што) сляпы.
Пабачым — сказаў сляпы.
327
9 👁