Серабро. Слова — серабро (срэбра), маўчанне — золата.
Серп. Ішла Хоўра жыта жаць, забылася серп узяць.
Сесці. Высока лятаеш, але нізка сядзеш.
Задарам і скула не сядзе.
Ні села, ні пала, дай, баба, сала.
Ні села, ні пала, захацела баба сала.
Сеяць. Дурняў не аруць, не сеюць, яны самі родзяцца.
Каб такіх часта сеялі, ды рэдка ўзыходзілі.
Не зважай (не ўважай) на ўраджай, а жыта сей.
Паміраць збірайся (збіраешся), а жыга сей.
Прыйшоў Мікола, не пытай ні ў кога, бяры сявеньку і (ды) сей па-
маленьку.
Сей у гразь — будзеш князь.
У прочкі выбірайся, а жыта сей.
Хто сее (пасее) вецер, той пажне буру.
Чым чорт не араў, тым і сеяць не стаў (не будзе).
Сёння. Ёсць хлеб — ядзім, а няма — глядзім, сёння паабедаем, а як заў-
тра — не ведаем.
Ніколі не адкладвай на заўтра, што можна зрабіць сёння.
Тое, што можна зрабіць сёння, ніколі не адкладвай на заўтра.
Сівець. Волас сівее, розум слабее.
Сівізна. Сівізна не ўкарызна.
Сівізна ў бараду, а чорт у рабрыну.
Сівізна ў валасы, а д'ябал у рабро.
Сіла. Не траць, куме, сілы, спускайся на дно.
Сілай мілы не будзеш.
Сіла салому ломіць.
Цераз сілу і конь не цягне.
Сініца. Лепш сініца ў руцэ (у жмені), чым журавель (жораў) у небе.
Сірата. Адкуль сіраце бацьку ўзяць.
Без гаспадара дом сірата.
Сіраце прыкіпіць (дакіпіць) у жываце.
Як сіраце жаніцца, дык і ноч (ночка) кароткая (малая).
Сіротка. Бог сіротак любіць, але долі не дае.
Сітца. Новае сітца на калку навісіцца, а старое і пад лаўкай наваляецца.
Сказаць. Дай божа ў добры час сказаць, а ў ліхі (нядобры) памаўчаць.
Пабачым — сказаў сляпы.
Скажы курыцы, дык яна па ўсёй вуліцы.
Скажы мне, з кім ты знаёмы, і я скажу, хто ты.
Скажы мне, хто твае сябры (твой сябра, твой друг), і я скажу,
хто ты.
Сказана — зроблена.
Хоць плюй у вочы, а ён кажа (скажа, будзе гаварыць), што дождж
ідзе.
Скакаць. Гора плача, гора скача, гора песенькі пяе.
Дарма (задарма) каза ваўку не скача.
На пахілую вярбу (на пахілае дрэва) козы скачуць.
Скачы, урэжа, як пан кажа.
Скварка. Праўда не скварка, з кашаю не з'ясі.
Скінуць. Жонка не лапаць, з нагі не скінеш.
Скончыць. Скончыў (кончыў) дзела — гуляй смела.
Скора. Будзеш усё ведаць, хутка (скора) пастарэеш (састарышся, стары
зробішся).
326
Дадатковыя словы
дябал, зясі
9 👁