На чужой старонцы рад сваёй варонцы. На чужы лоб сягаючы (шыбаючы), трэба і свой падставіць (наста- віць). Не ў свае сані не садзіся. Поп сваё, а чорт сваё. Свайго гарба ніхто не бачыць. Свайго лёсу не мінеш (не мінём). Свайго не меўшы, трэба легчы (кладзіся) спаць не еўшы. Свая кашуля (сарочка, рубашка) бліжэй да цела. Свая сярмяжка не цяжка. У людзей пытай і свой розум май. У сваёй хаце і качарга маці. У сваёй хаце (у сваім доме) і вуглы (сцены) памагаюць. У сваім стане і прыстаў цар. Усё на свеце мае свой канец. Усякая птушка сваё гняздо бароніць. Усякі (кожны) чорт на сваё кола ваду цягне. Усяму свой час. У чужым воку саломку (саломінку) бачым, а ў сваім і бервяна не заўважаем. Хлеб на стале — рукі свае. Хто чужога не шкадуе, той свайго не мае. Хто як хоча, так па свайму бацьку плача. Чужы дурань — смех, свой дурань — сорам. Што ні край, то і, свой абычай (звычай). Што ні поп, то свая малітва. Свята. Будзе калі-небудзь, некалі і на нашай (маёй, тваёй) вуліцы свята. І без папа ведаю (ведаем, знаю, знаем), што ў нядзелю свята. Прыйдзе і на нашу вуліцу свята. Прыйшло і на нашу вуліцу свята. Святка. Калядкі — добрыя святкі: пад'еў ды на палаткі. Святы. Зямля святая ўсіх прымае. Не святыя (не багі) гаршкі лепяць. Свяціць. У чужой старонцы не так свеціць сонца. Селядзец. Еш селядца з галавою, за ўсё грошы плачаны. Сем. Адзін дурань можа задаць (задасць) столькі пытанняў, што дзесяць (сем) разумных не адкажуць. Варона з кала — сем на кол. Мароз сем баб павёз. Сем бед — адзін атвет. Сем бед за раз — адзін адказ. Сем гадоў мак не радзіў, а голаду не было. Сем гадоў нявестка жыла, а не ведала, што сучка свёкрава без хваста. Сем гадоў нявестка жыла замужам і не ведала, што ў свёкра сучка без хваста. Сем разоў адмерай, адзін раз адрэж. У каго сем — тым і доля ўсем, а ў каго адно — і тое не ладно. У сямі нянек дзіця без вока (без носа). Чорт сем пар лапцей стаптаў, пакуль пару дабраў. Семя. Якое семя, такое і племя. Сена. Добрае сена: каб пасаліў, то і поп з'еў бы. Як сабака на сене — і сам не гам і другому не дам. Сенька. Па Сеньку (па Хомку) і шапка. 325
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зеў, падеў
8 👁