Сачыўка. Хто ў боб, а хто ў гарох а хто (ты) у сачыўку. Сварыцца. Мілыя сварацца — толькі цешацца. Мужык з жонкай сварыцца, калі трасца ў гаршку варыцца. Сват. Свату першая чарка і першая палка. Свежы. Пі ды еш, пакуль рот свеж, бо як умрэш, то і калом не ўпрэш. Свет. Ашуканствам можна свет прайсці, але назад не вернешся. Круцячы свет пройдзеш, але назад не вернешся. Маной (няпраўдай, хітрасцю, круцельствам) свет пройдзеш (пярой- дзеш), а (але, ды) назад не вернешся. На тым свеце не дадуць. Свет не без добрых людзей. Такога цвету па ўсяму свету. Усё на свеце мае свой канец. Усяму на свеце ёсць канец. Чаго ж бы плакаў слеп, каб бачыў свет (след). Яшчэ той не радзіўся, каб усяму свету згадзіўся. Свёкар. Сем гадоў нявестка жыла замужам і не ведала, што ў свёкра сучка без хваста. Свёкраў. Сем гадоў нявестка жыла, а не ведала, што сучка свёкрава без хваста. Свіння. Бог не выдасць (не дасць, не папусціць, не прадасць), свіння не з'есць. Гусь свінні не таварыш. Давялося свінні на неба глядзець. Каб свінні рогі, не саступіла б (не сышла б) з дарогі. Калі п'яны (як п'ян), дык капітан, а калі (як) праспіцца, дык свінні баіцца. Каму што, а свінні месіва. Лішняга і свінні не ядуць (свіння не есць). Не дай бог свінні рог, а мужыку панства. Не да парасят, калі свінню смаляць. Паспытала свіння палена, памятае, дзе паела. Пусці свінню пад стол, то яна захоча і на стол. Свінні не да парасят, калі яе смаляць. Свіння лужыну (лужу) знойдзе. Хто па ядзе (пад'еўшы) не аддыша, таго бог за свінню запіша. Ці свінні елі, ці шляхта папасвалася (папаску мела). Ціхая свіння глыбока рые (капае). Ціхая свіння глыбокі корань рые. Як мукі скрыня, дык і свіння гаспадыня. Світаць. Не заўсёды світае, як певень спявае. Свой. Бачым сучок у воку брата свайго, а бервяна ў сваім не заўважаем. Воўк каля (паблізу) свайго логава не бярэ (не шкодзіць). Другіх слухай, а сваім розумам жыві. Кожнаму сваё (роднае) дзіця міла. Кожная сасна свайму бору песню спявае. Кожны кулік сваё балота хваліць. Кожны курэц павінен мець свой аганец і тытунец. Кожны плача па сваім бацьку, як умее. Кожны старац сваю торбу хваліць. Кожны (усякі) цыган сваю кабылу хваліць. Людзей (другіх) слухай, а (ды) свой розум май. Маўр зрабіў сваю справу, маўр можа ісці (адысці). На сваім сметніку і певень (верабей) гаспадар. 324
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зесць, падеўшы, пян, пяны
12 👁