Як топішся, дык і за саломінку хапаешся. Саломка. Каб (калі б) ведаў, дзе павалішся (упадзеш), там, дык, то са- ломкі падаслаў бы. У чужым воку саломку (саломінку) бачым, а ў сваім і бервяна не заўважаем. Сам. Аржаная каша сама сябе хваліць. Вышэй самога сябе не скочыш (не падскочыш). Ганчар гаршкі лепіць, а сам у чарапку есці варыць. Дзе чорт сам не зможа (не можа), туды (там) бабу пашле. Дурняў не аруць, не сеюць, яны самі родзяцца. І сам не гам і другому не дам. Любіць аржаная каша сама сябе хваліць. На бога спадзявайся, а (ды) сам не давайся (не агінайся, не зявай). Не капай другому яму, сам у яе ўвалішся. Не шукай бяды, яна сама цябе знойдзе. Першая чарка калом, другая сакалом, а трэцяя сама ўляціць (аста- тнія паляцяць дробнымі птушачкамі). Пра воўка (аб воўку) памоўка, а ён і сам тут. Сава не родзіць (не прывядзе) сакала а такога ж чорта, як сама. Сама сябе раба б'е, калі (што) нячыста жне. Сам заварыў кашу, дык няхай сам і расхлёбвае. Сам заварыў кашу, сам і расхлёбвай. Хто пад кім яму капае, часта сам у яе ўпадае. Хто позна ходзіць, той сам сабе шкодзіць. Якія самі, такія і сані. Як сабака на сене — і сам не гам, і другому не дам. Самы. Самая лепшая абарона — нападзенне. Час — найлепшы (самы лепшы, добры, вялікі) доктар (лекар). Саначкі. Любіш катацца, любі і саначкі вазіць. Сані. Не ў свае сані не садзіся. Рыхтуй калёсы зімой, а сані летам. Якія самі, такія і сані. Сапсаваць. Адна паршывая (шалудзівая, паганая) авечка (аўца) увесь статак (гурт, усю чараду) псуе (сапсуе). Кашы (кашу) маслам не сапсуеш (не папсуеш). Стары вол (конь) баразны не псуе (не сапсуе). Сарока. Сарока з кола — дзесяць на кол. Сарока з куста — сорак на куст. Сарока на хвасце прынесла. Сарочка. Зімняя ночка — бацьку сарочка. З міру па нітцы — голаму сарочка (кашуля). Свая сарочка бліжэй да цела. Сасна. Кожная сасна свайму бору песню спявае. Састарыць. Будзеш усё ведаць, хутка (скора) пастарэеш (састарышся, стары зробішся). Скора састарышся, як усё будзеш ведаць. Састарэць. Як (калі) удасца жарабё (бычок) з лысінкай, дык і здохне (са- старэе) такім (з лысінкай). Саступіць. Каб свінні рогі, не саступіла б (не сышла б) з дарогі. Сатана. Муж і жана — адна сатана. Саўка. Хіцер Зміцер, але (ды) і Саўка не дурань (не дурны). Хіцёр Зміцер, ды і Саўка не дурны. Што будзе, тое (то) будзе, а Саўка (Грышка) на куце не будзе. 323
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
12 👁