Воўк сабакі не баіцца, але звягі не любіць. Вялікага сабакі вялікі брэх. Добра сабаку і муха. Добры гаспадар і сабаку з двара (з хаты) не выганіць у такую нягоду (у такое надвор'е, у такі дзень). Жыве кот і жыве сабака. Жыве кот і сабака, ды жытка не аднака. Захочаш сабаку выцяць (ударыць) — палку (кій) знойдзеш. Калі захочаш сабаку выцяць, то кій знойдзеш. На голага і сабакі брэшуць. На смелага сабакі брэшуць, а баязлівага рвуць. Не бойся таго сабакі, што брэша, а бойся таго, што лашчыцца. Не тады сабак кормяць, як на паляванне ісці (ехаць). Па абліччы апостал, а па зубах сабака. Пісаў пісака, што не разбярэ і сабака. Сабака брэша — вецер носіць. Сабака не з'есць, пакуль не пакачае. Сабаку і сабачая смерць. Хоць кум, ды сабака. Як сабака на сене — і сам не гам і другому не дам. Як сабаку кормяць, так сабака і брэша. Сабачка. Маленькі сабачка да старасці шчанюк (шчаня). Сабачы. Перажылі лета гарачае, перажывём і дзярмо сабачае. Прымачы хлеб — сабачы. Сабаку і сабачая смерць. Сабой. Гл. сябе. Сабраць. Чорт не адны лапці (не адну пару лапцей) стаптаў, пакуль (по- куль) такую пару дабраў (сабраў). Сава. Арлу з савой не па дарозе. Гадавала сава дзеці, ды няма на што глядзець. Сава не родзіць (не прывядзе) сакала а такога ж чорта, як сама. Садзіцца. Не ў свае сані не садзіся. Сакол. Першая чарка калом, другая сакалом, а трэцяя сама ўляціць (астатнія паляцяць дробнымі птушачкамі). Сава не родзіць (не прывядзе) сакала а такога ж чорта, як сама. Сала. Ведае (знае) кошка, чыё сала з'ела. Ні села, ні пала, дай, баба, сала. Ні села, ні пала, захацела баба сала. Салавей. Салавей байкамі не сыты. Салаўя байкамі (песнямі) не кормяць. Саладзейшы. Хрэн за рэдзьку не саладзейшы. Салдат. Салдат спіць, а служба ідзе. Салодкі. Горка часам праца, ды хлеб ад яе салодкі. Лепш (лепей) горкая праўда, чым салодкая мана (хлусня). Не будзь горкім і не будзь салодкім, — горкае праплююць, а салодкае праглынуць. Не будзь салодкі, а то праглынуць, не будзь горкі, а то праплююць. Салома. Дома і салома ядома. Сіла салому ломіць. Саломінка. Тапелец і за саломінку хапаецца. Той хто топіцца, і за саломінку хопіцца. У чужым воку саломку (саломінку) бачым, а ў сваім і бервяна не заўважаем. 322
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зела, зесць, надворе
9 👁