На сонца ўсе роўна глядзім, ды не ўсе роўна бачым. Рубашка. Свая рубашка бліжэй да цела. Рубель. З хаткі ў хатку, дык на рубель упадку. Капейка рубель беражэ. Не май сто рублёў, а май сто сяброў. Хто капейкі не беражэ, таго рубель баіцца. Рука. Адной рукой і вузла не завяжаш. Гультай за работу — мазоль за руку (мазалі за рукі). Дзіця за руку бярэш — маці за сэрца. Лепш сініца ў руцэ (у жмені), чым журавель (жораў) у небе. Не злавіў (не ўзяў) за руку, не кажы што злодзей. Не піў — не мог, а выпіў — ні рук, ні ног. Пасля бойкі кулакамі (рукамі) не махаюць. Рука руку мые. Рукі пабрудзіш — вадою адмыеш, душу забрудзіш — і мыла не па- можа. У чужых руках пірог вялік. Хлеб на стале — рукі свае. Чужую бяду рукамі (і пальцам) развяду. Чужымі рукамі жар заграбаць лёгка (добра). Рукаво. Жонка не рукаў (не рукаво), не адпораш. Рукаў. Жонка не рукаў (не рукаво), не адпораш. Рупіць. Што каму рупіць, то той тое (пра тое) і жупіць. Ручаінка. Смерць не ручаінка — не пераскочыш. Ручка. Да пары збан (жбан) ваду носіць ручка (вушка) адарвецца — збан паб'ецца. Папаўся жучку ў панскую ручку. Рушыць. Не руш чужога і не бойся нікога. Рыба. Зваранай рыбе вада не патрэбна. І рыбы не хачу, і адзежкі не змачу. На бязрыб'і і рак рыба. Не вучы рыбу плаваць. Рыба з галавы псуецца (загніваецца, пачынае гніць, гніе). Рыба любіць ваду. Рыба шукае, дзе глыбей, а чалавек, дзе ляпей (лепей, лепш). Як няма рыбы без косці, так і няма чалавека без злосці. Рыбак. Калі бацька рыбак, то і сын глядзіць на ваду. Рыбак рыбака бачыць здаляка. Рыбка. Вады не засіліш не паварушыўшыся, рыбкі не зловіш не памачыў- шыся. Рыза. Калі не поп, дык не ўбірайся ў рызы. Не поп, не ўбірайся (не прыбірайся) у рызы. Рыхтаваць. Рыхтуй калёсы зімой, а сані летам. Рыць. Ціхая свіння глыбока рые (капае). Ціхая свіння глыбокі корань рые. Рэдзька. Горка рэдзька, ды ядуць, цяжка (дрэнна, ліха) замужам, ды ідуць. Хрэн за рэдзьку не саладзейшы. Рэдка. Каб такіх часта сеялі, ды рэдка ўзыходзілі. Рэзаць. Міл (мілы, дораг) той куток, дзе абрэзалі (рэзалі) пупок. Хлеб-соль еш, а праўду рэж. Рэмень. Не кручаны — не рэмень (не рамень), не вучаны — не чалавек. Рэчка. Па кропельцы — рэчка, па сянінцы — копка, па копцы — стог. Сабака. Без старога каля хаты — як без сабакі. 321
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бязрыбі, пабецца
9 👁